![]() |
3.48 р.
Вага: 410 г
Памеры: 145x215 мм
|
П’есы: для ст. шк. узросту; прадм. А. Сабалеўскага. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 303 с. – (Школьная бібліятэка)
У кнігу ўвайшлі п’есы "Выбачайце, калі ласка", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Кашмар" ("Святая прастата"), "Пагарэльцы".
ISBN 978-985-02-1105-7
Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920 – 1982) – адна з самых яркіх старонак у беларускай драматургіі. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар – усё гэта характэрна для твораў драматурга.
ЗМЕСТ
Дарогі і сцежкі драматурга. Анатоль Сабалеўскі
Выбачайце, калі ласка
Зацюканы апостал
Трыбунал
Кашмар
Пагарэльцы
"...Андрэй Макаёнак любіў тэатр, якому служыў у поўную сілу свайго яркага драматургічнага таленту...
Апрача непаўторнага мастакоўскага таленту, ён меў яшчэ і ўпартую волю салдата, сапраўдны характар байца, які толькі гартаваўся ў нягодах жыцця, стаў больш чалавечны і мудры". (Васіль Быкаў)