Мароз Уладзімір. За брамай забытых мелодый

Мароз Уладзімір. За брамай забытых мелодый
4.99 р.
Вага: 350 г
Памеры: 135x205 мм



За брамай забытых мелодый : эсэ, вершы, мініяцюры : для старэйшага школьнага ўзросту. / Уладзімір Мароз; мастакі А. Глекаў, У. Мароз. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — 254 с. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 985-02-0639-Х

З кнігі Уладзіміра Мароза, які шмат гадоў аддаў беларускаму дакументальнаму кіно, паўстаюць постаці беларускай мінуўшчыны - Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Афанасія Філіповіча, Саламеі Русецкай, Івана Насовіча, Напалеона Орды, Міколы Равенскага ды іншых, а таксама нашых суайчыннікаў - Міколы Ермаловіча, Уладзіміра Конана. Эсэ аўтара - гэта вобразнае асэнсаванне падзей далёкіх і недалёкіх часоў, памкненняў людскіх і крыжовага беларускага шляху. Яны выяўляюць аўтарскае стаўленне да гісторыі, падмацаванае эмацыянальным ладам вершаў і мініяцюр (фрагментаў тэкстаў дакументальных фільмаў), цесна знітаваных з агульным настроем і задумай кнігі.

Уладзімір Мароз

ЗМЕСТ

Мінуўшчыны дотык пякучы. Слова да чытача
Кірыла Тураўскі
Сымон Будны. Паэма
Леў Сапега, канцлер
Зорка Афанасія
Спас-Еўфрасіння
Беларускія мае стагоддзі
Тураўскія крыжы
Заклік
Старажытнае слова
Сум па Францішку Скарыне
У Кракаве
…Пераменяць лясы - паміраюць і зноў узрастаюць
Легенда
Крэва
Былая Прусія
Згадкі пра канцлера Сапегу
Авантуры Саламеі Русецкай
Філамат Тамаш Зан
Іван Насовіч
За брамай забытых мелодый
Роздум ля палітры
Самотная альба вершніка
Дзяды
Каменяпад
Карціна
Развітанне з Вільняй
Згадкі пра Напалеона Орду
Серабранка
Ветрык арэляў
Расказ аб няздзейсненым кадры ў фільме пра Максіма Багдановіча
…Ох, і горкая кава
Насустрач
Мой Мінск
Успамін пра Міколу Равенскага
Гораду і свету
Зорачкі Новіка-Пеюна
Пабудаваць на камені
Каменне
Ціхі беларускі нонканфармізм
Анкеты арыштаваных нацдэмаў
Зубры
Успамін пра Міколу Равенскага
Гісторыя
Згадкі малой радзімы
Забытае імя
Святло любові
Шлях
Кожнаму сваё
Мая святая зямля
Галгофа
Крыж ля дарогі
Браты Ермаловічы
Згадкі страчанага раю
Партрэт з вясковым краявідам
Смаленне вепрука
Ніву ўзарэ араты. Мініяцюры (фрагменты тэкстаў
дакументальных фільмаў)

Урывак з прадмовы

Тысяча гадоў, пяцьсот, сто... Для чалавека - прамежкі агромністыя. Для Бога, для гісторыі - імгненні. Гэта робіць усіх нас - папярэднікаў і наступнікаў - cучаснікамі. Не адразу дайшла да ўсведамлення гэтая тэза, а калі гэта здарылася - шмат што стала зразумелым.

Стала зразумелым, чым так прываблівае гісторыя, што штурхае зразумець людзей, якія жылі шмат гадоў і стагоддзяў да нас. Разумеючы іх, мы лепш разумеем сябе сённяшніх. А калі гаварыць канкрэтна аб Беларусі - лепш разумеем шлях свой крыжовы праз вякі і можам думаць пра накірунак яго далейшы. Бо нездарма сцвярджаюць, што без мінуўшчыны няма прышласці…

 

Уладзімір Мароз - беларускі паэт і кінадраматург. Нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 года ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна. Аўтар паэтычных зборнікаў “Пяшчотны дотык”, “Голас”, “Рэй”, “Хутаранская зорка”, кніг эсэ “Мінск старадаўні і малады”, “Беларускі храм”, “Мінск. Верхні горад”. Аўтар сцэнарыяў шматлікіх дакументальных фільмаў, звернутых да гісторыі і культуры Беларусі. Фільм “Успаміны пра Міколу Равенскага” ў 1984 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Эсэ Уладзіміра Мароза “Ціхі беларускі нонканфармізм” можна прачытаць тут.


Раім таксама паглядзець:
Асіноўскі Святаслаў. Што раньш было...
4.99 р.

Асіноўскі Святаслаў. Што раньш было...

У гісторыка-краязнаўчых нарысах, што складаюць кнігу, прыводзяцца малавядомыя факты нашай гісторыі: роля беларускіх харугваў у разгроме крыжакоў пад Грунвальдам, няпростыя адносіны беларусаў з татарамі і ўкраінскімі казакамі ды іншыя. Кніга разлічаная на аматараў беларускай мінуўшчыны.

Верас Зоська. Я помню ўсё
12.99 р.

Верас Зоська. Я помню ўсё

Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам.

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці
4.49 р.

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці: Дзецям пра Максіма Багдановіча

Гэтая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча — першая мастацкая біяграфія класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Багдановіча, адрасаваная юным чытачам. З ёю будзе цікава пазнаёміцца таксама старшакласнікам, студэнтам, бацькам, настаўнікам — усім, хто абавязкова ўпэўніцца, што адна з самых яркіх зорак на паэтычным небасхіле Беларусі — зорка М. Багдановіча.