![]() |
5.99 р.
Вага: 550 г
Памеры: 145x215 мм
|
Эпічная паэма. Пераклад з польскай мовы і каментарыі Я. Семяжона; прадмова К. Цвіркі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. — 438 с. — (Школьная бібліятэка).
ISBN 978-985-02-1238-2
«Пан Тадэвуш» — найбуйнейшы твор Адама Міцкевіча, эпічная паэма, якая пісалася ў 1832—1834 у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзеная там жа ў 1834 годзе.
Дзеяньне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым Вялікім Княстве Літоўскім) перад нашэсьцем Напалеона на Расею. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі двух узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў.
“Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» —маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы гэтыя спрэчкі, розныя звады м сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання лепшых сыноў краю за яго волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў авкрнчыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны…” Кастусь Цвірка
ЗМЕСТ
Адам Міцкевіч і яго паэма «Пан Тадэвуш». Кастусь Цвірка
Кніга першая. Гаспадарка
Кніга другая. Замак
Кніга трэцяя. Заляцанні
Кніга чацвёртая. Хады дыпламатычныя і паляўнічыя
Кніга пятая. Калатня
Кніга шостая. Засценак
Кніга сёмая. Рада
Кніга восьмая. Наезд
Кніга дзявятая. Бітва
Кніга дзясятая. Эміграцыя. Яцак
Кніга адзінаццатая. Год 1812
Кніга дванаццатая. Злюбімся!
[Эпілог]
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Каментарыі
Адам Бэрнард Міцкевіч (24 сьнежня 1798, Завосьсе — 26 лістапада 1855, Канстантынопаль) — польскі паэт, палітычны публіцыст і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху беларускага паходжаньня. Зьяўляецца адным з трох польскіх бардаў — нацыянальным паэтам Польшчы і адным з найвыбітнейшых славянамоўных паэтаў у шэрагу з Аляксандрам Пушкіным. Разам зь Юльюшам Славацкім і Зыгмунтам Красінскім лічыцца адным з зачынальнікаў польскага рамантызму, польскай літаратуры ўвогуле і адным з найяскравейшых паэтаў эўрапейскага літаратурнага маштабу. Чалец Таварыства філяматаў. Ён быў адным з найвыбітнейшых стваральнікаў рамантычнае драмы ў Польшчы, які параўноўваўся як на радзіме, так і ў Заходняй Эўропе з Джорджам Байранам і Ёганам Вольфгангам Гётэ. Прызнаны адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. На Беларусі лічыцца таксама і беларускім паэтам. Вядомы перадусім як аўтар балядаў, паэтычных апавяданьняў, драмы «Дзяды» і нацыянальнай эпапэі «Пан Тадэвуш», прызнанай апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры ў Рэчы Паспалітай. Іншымі ўплывовымі творамі Міцкевіча зьяўляліся паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына»
Міцкевіч актыўна удзельнічаў у барацьбе за дасягненьне незалежнасьці сваёй бацькаўшчыны, тагачаснай часткі Расейскай імпэрыі. Праведзячы за сваю палітычную дзейнасьць пяць год у ссылцы ў цэнтральнай Расеі, Міцкевіч пакінуў імпэрыю ў 1829 годзе і правёў астатак свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, затым у Парыжы, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Collège de France». Міцкевіч памёр у Канстантынопалі, куды ён прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расеяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вэвэльскі сабор у Кракаве, Польшча.