![]() |
6.49 р.
Вага: 370 г
Памеры: 200x270 мм
|
Найлепшы спявак у свеце. / Ульф Нільсан; мастак Эва Эрыксан; пераклад са шведскай Алесі Башарымавай. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 40 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 3). — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-7089-40-6
Пераклад зроблены паводле выдання:
Ulf Nilsson, Eva Eriksson «Ensam mullvad pa en seen» Bonnier Carlsen Bokforlag, Stockholm, 2012
Ульф Нільсан і Эва Эрыксан разам зрабілі цэлы шэраг дзіцячых кніжак з малюнкамі, якія ўжо сталі ў Швецыі класікай. Ульф Нільсан напісаў больш за 100 казак і кніг для дзяцей і падлеткаў, а Эва Эрыксан ілюстравала як свае кнігі для дзетак, так і творы многіх іншых вядомых шведскіх дзіцячых пісьменнікаў.
“Найлепшы спявак у свеце” – гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў герою, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай!