Ноцунь Малгажата, Бжэзецкі Анджэй. Зрабаваны народ

Ноцунь Малгажата, Бжэзецкі Анджэй. Зрабаваны народ
1.29 р.
Вага: 350 г
Памеры: 150x230 мм



Размовы з беларускімі інтэлектуаламі / Пераклад з польскай мовы А. Курсевіч. – Гародня-Wrocław, 2009. – 193 c. – (Гарадзенская бібліятэка).

ISBN 978-83-61617-93-8

Зрабаваны народ – збор інтэрв'ю беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытанні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача феномен "Беларусь". Кніга, выдадзеная першапачаткова польскаю моваю, зрабіла пэўны фурор: польскі чытач мог у адказах і разважаннях прадстаўнікоў беларускай эліты зразумець для сябе краіну-суседа, якая польскім грамадствам успрымаецца праз прызму стэрэатыпаў і ўяўленняў, часам беспадстаўных.

Аднак чытачам ня менш цікавым будзе ўжо беларускі пераклад выдання, бо ня толькі палякам, але і беларусам варта пазнаць і патлумачыць сабе многія пытанні і праблемы цяперашняга існавання. Адным з крытэрам выбару суразмоўцаў сярод беларускай эліты была незаангажаванасць у палітыку, аднак цяжка сабе ўявіць інтэлектуала ў любой з краінаў, які б ня меў пэўных поглядаў на тыя ці іншыя бакі грамадскага жыцця.

ЗМЕСТ

Уступ

Гісторыя без герояў
Размова з Уладзімірам Арловым

İ ўбачылі Беларусь
Размова з Лявонам Баршчэўскім

Я бараніў савецкую Беларусь
Размова з Валянцінам Тарасам

Мы былі пакорнымі. На жаль
Размова з Генадзем Бураўкіным

Выпадкі Паўла İзотавіча
Размова з Паўлам Якубовічам

Партызан-антыгерой
Размова з Алесем Анціпенкам

Беларусь будзе краінай некалькіх моў
Размова з Алегам Трусавым

Мы маем дзве душы
Размова з Адамам Глобусам

Бог нічога добрага для іх не зрабіў
Размова з Паўлам Севярынцам

Мы ўжо змучаныя
Размова з Валянцінам Акудовічам

За Беларусь
Размова з Андрэем Ляховічам

У Еўропу – так, але з нашай расійскай спадчынай
Размова з Пятром Марцавым

Беларусы не разумелі, у імя якіх каштоўнасцей яны павінны былі пакутаваць
Размова з Алегам Манаевым

Біяграфіі

УСТУП ДА БЕЛАРУСКАГА ВЫДАННЯ

Кніга "Зрабаваны народ" арыентавана перш за ўсё на польскага чытача, але не менш нас цешыць і тое, што яна трапіла і ў рукі чытача беларускага. Таму дазволім сабе патлумачыць некаторыя рэчы.

Ужо пасля таго, як кніга выйшла ў Польшчы, сустрэліся мы з пэўным незадавальненнем, якое тычылася галоўным чынам выбару суразмоўцаў – чаму менавіта гэтыя, а не іншыя.

Што ж, як аўтары, мы мелі права вырашаць, з кім размаўляць і якія з гэтых размоваў змясціць у кнізе. Мы палічылі, што менавіта гэтыя 13 чалавек маюць такія дасягненні і досвед, што змогуць распавесці пра Беларусь найбольш даступна і кампетэнтна, незалежна ад інтэлектуальных заслуг іншых людзей. Мы вырашылі, што не будзем размаўляць з асобамі, якія стала займаюцца палітыкай. İ гэта быў адзін з нашых прынцыпаў (размова з Лявонам Баршчэўскім адбылася яшчэ перад яго абраннем кіраўніком Партыі БНФ, а з Паўлам Севярынцам мы размаўлялі літаральна праз пару дзён пасля яго вызвалення). Натуральна, большасць інтэлектуалаў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі, тым ці іншым чынам падтрымліваюць нейкую палітычную сілу – але не настолькі, каб размова з імі пераўтварылася ў палітычную агітацыю. А такая пагроза існуе, калі размаўляеш з лідэрамі партый.

Мы палічылі таксама, што эмігранты, якія ў свой час пакінулі краіну і не маюць фактычна ніякага ўплыву на Беларусь, не будуць у стане прадставіць яе рэальнага вобразу. Часы "жалезнай заслоны", калі палітычная эміграцыя з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы адыгрывала значную ролю, ужо мінулі.

На жаль, не ўдалося зрабіць больш размоваў з прадстаўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі – бо, вядома, што гэта яны ў значнай ступені рэпрэзентуюць сённяшнюю Беларусь. З іншага боку, апазіцыйныя інтэлектуалы ў сваёй большасці змаглі захаваць незалежнасць сваіх ацэнак.

Няма сумневу, калі б гэтых размоваў было болей, вобраз Беларусі, які стварае гэтая кніга, быў бы больш рэальным. Няма сумневу, што было б лепей, калі б нам удалося паразмаўляць з кожным з дзесяці мільёнаў беларусаў... Але ў такім выпадку гэта была б ужо сацыялогія, а не журналістыка.

Малгажата Ноцунь
Анджэй Бжэзецкі

Валянцін Акудовіч (нар. у 1950) – філосаф-постмадэрніст, паэт. Літаратурны крытык, публіцыст; культавая постаць беларускага інтэлектуальнага жыцця другой паловы 90-х гадоў XX ст.; намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Фрагменты". Аўтар кніг "Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека" (Менск 1998), а таксама "Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці" (Менск 2007), у якой адказвае на пытанні, чаму Беларусь не апынулася ў месцы, якое беларускія інтэлектуалы прыдумалі сабе ў пачатку 90-х гадоў; эсэ: "Дыялогі з Богам", "Вайна культур", "Архіпелаг Беларусь", "Беларусь як постмадэрнісцкі праект Бога".

Алесь Анціпенка (нар. у 1953) – медыязнаўца, па адукацыі лінгвіст і філосаф. Працаваў настаўнікам і перакладчыкам з французскай і англійскай мовы. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-клуба. Аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў на тэму беларускіх СМİ і ментальнасці, а таксама кніг: "Медыі і тэорыя камунікацыі" (Менск-Вільня, 2000), "Невядомая Беларусь, Еўрапейскі Выбар Беларусі. Сцэнар рэформ" (Варшава, 2003-04).

Уладзімір Арлоў (нар. у 1953) – пісьменнік, публіцыст, аўтар твораў на тэму гісторыі Беларусі. Выпускнік факультэта гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам ў школе, быў рэдактарам газеты "Хімік", з 1988 г. на пасадзе рэдактара часопіса "Мастацкая літаратура", з 1989 г. віцэ-старшыня беларускага ПЭН-клуба. Аўтар звыш 20 зборнікаў прозы, двух тамоў паэзіі і шэрагу кніг, якія папулярызуюць нашу гісторыю. З'яўляецца адным з найбольш чытаных беларускіх пісьменнікаў.

Лявон Баршчэўскі (нар. у 1958) – перакладчык, літаратуразнаўца. Вучыўся ў Педагагічным інстытуце ў Менску (спецыяльнасць замежныя мовы: англійская і нямецкая). Перакладчык на беларускую мову ма-стацкай літаратуры з нямецкай, польскай, чэскай і нідэрландскай моваў. Сузаснавальнік Беларускага гуманітарнага ліцэю, дзе навучальнай мовай была беларуская.У 1990-95 гадах – дэпутат. Сузаснавальнік Беларускага Народнага Фронту. Ад снежня 2007 году – старшыня Партыі БНФ.

Генадзь Бураўкін (нар. у 1936) – журналіст, пісьменнік, паэт. Выпускнік журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першыя вершы апублікаваў у 1952 годзе. Працаваў рэдактарам у часопісе "Камуніст Беларусі" і на Беларускім радыё. У 1972-78 гадах быў карэспандэнтам газеты "Праўда" па Беларусі. 3 1978 па 1990 г. – старшыня Дзяржкамітэта па тэлебачанню і радыё. У 1980-90 гадах – дэпутат Вярхоўнага Савета, у 1990-94 гадах – прадстаўнік БССР, а пасля Рэспублікі Беларусь пры ААН.

Адам Глобус (сапр. Уладзімір Адамчык, псеўд. Джон Томпсон, нар. у 1958) – пісьменнік і паэт, выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва "Сучасны літаратар"). З'яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году. Адзін з вядучых прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры, скандальную славу здабыў зборнікам эратычных апавяданняў "Дамавікамерон" (1994) і яго працягам "Новы Дамавікамерон" (1998).

Павел Якубовіч (нар. у 1946) – журналіст, галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь Сегодня" (раней "Советская Белоруссия"). У 1972 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1975 г. ваенную школу МУС ім. Дзяржынскага ў Саратаве. У 1965-77 гадах салдат унутраных войскаў МУС СССР. У 1977-87 гадах – загадчык аддзела газеты "Знамя юности", у 1987-95 гадах – рэдактар аддзела часопіса "Крыніца". Са студзеня па ліпень 1995 г. намеснік галоўнага рэдактара "Советской Белоруссии", з 11 ліпеня 1995 г. – галоўны рэдактар. За матэрыялы, прысвечаныя падзеям жніўня 1991 года адзначаны міжнароднай журналісцкай прэміяй "Золотое перо" за абарону дэмакратыі. Атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі прэмію "За духоўнае адраджэнне".

Андрэй Ляховіч (нар. у 1970) – палітолаг, аналітык. Выпускнік факультэта паліталогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе незалежным аналітыкам, вядзе Цэнтр палітычнай адукацыі. Аўтар шматлікіх артыкулаў, якія тычацца палітычнай сітуацыі ў Беларусі, і кніг: "Беларуская палітычная сістэма і прэзідэнцкія выбары" (Варшава, 2001), "Беларусь: сцэнар рэформ. Еўрапейская дарога Беларусі" (Вашынгтон, 2003), "Гісторыя беларускага парламентарызму" (Менск, 2005).

Алег Манаеў (нар. у 1952) – сацыёлаг, аналітык. У 1974 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1994 г. атрымаў званне прафесара сацыялогіі;у 1992-99 – прафесар кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1992 г. – дырэктар Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Суаўтар кніг пра праблемы медыяў і дэмакратыі.

Пётр Марцаў (нар. у 1962) – журналіст. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў школе для працоўнай моладзі. У 1986-88 гадах – карэспандэнт БЕЛТА. Карэспандэнт газеты "Коммерсант" у Беларусі. 3 1992 г. займаўся бізнесам, выдаваў газету "Биржи и банки: Белорусская деловая газета" (з 1999 года – "Белорусская деловая газета"), штотыднёвік "Имя". 3 2002 г. – выдавец "Белорусской деловой газеты" і "БДГ. Для служебного пользования". Прадзюсер і адзін з аўтараў сцэнару да фільма пра Аляксандра Лукашэнку "Обыкновенный президент" (1996). Узнагароджаны ганаровым дыпломам "За ўмацаванне свабоды слова ў Беларусі". Уваходзіў у дваццатку самых уплывовых прадстаўнікоў масмедыя краін СНД (2001 ).

Павал Севярынец (нар. у 1976) – стваральнік і лідэр "Маладога Фронту", стваральнік БХД. У 2000 г. скончыў факультэт геаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2005 годзе асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі за вулічныя пратэсты супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, які даў права Аляксандру Лукашэнка балатавацца на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў. Пакаранне адбываў на "хіміі", у вёсцы Малое Сітна, дзе працаваў на мясцовым тартаку. Падчас ссылкі паўстала кніга "Лісты зь лесу".

Валянцін Тарас (нар. у 1930) – паэт, пісьменнік, перакладчык літаратуры. Піша па-руску і па-беларуску. Падчас II сусветнай вайны, ва ўзросце 13 гадоў пайшоў у партызанскі атрад. Змагаўся з фашыстамі ў брыгадзе ім. Чкалава. У 1955 г. скончыў факультэт журналістыкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1955-62 гадах працаваў у рэдакцыі газеты "Звезда". У 1964-68 гадах быў рэдактарам часопіса "Нёман". Першыя вершы апублікаваў у 1948 г. (пісаў па-руску і па-беларуску). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі ("Две тетради", "Пазыцыя", "Колеры" і інш.), прозы ("Прощальные костры", "Дань времени"), мемуараў ("На высьпе ўспамінаў").

Алег Трусаў (нар.у 1954) – археолаг, кандыдат гістарычных навук, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. Палітык і грамадскі дзеяч, адзін са стваральнікаў, а цяпер старшыня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 году супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга, гербу "Пагоні" ў якасці дзяржаўных сімвалаў, скасавання статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.


Раім таксама паглядзець:
Невядомая Беларусь
1.24 р.

Невядомая Беларусь

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы.

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускай гісторыі
4.49 р.

Мяснікоў Анатоль. Сто асоб беларускай гісторыі

У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, дойліды, пісьменнікі, мастакі, музыкі ды іншыя выбітныя постаці. Гэта першая кніга, дзе пад адной вокладкай аўтар сабраў найбольш вядомыя біяграфічныя партрэты вось такіх неардынарных людзей нашай Бацькаўшчыны.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды
24.99 р.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды

"Імёны Свабоды" – гэта 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.