![]() |
2.49 р.
Вага: 440 г
Памеры: 240x320 мм
|
Альманах сучаснае беларускае культуры. — 88 с.
Тэма новага нумару – Вайна з Расеяй. Аднак гаворка ідзе не аб гісторыі войнаў з Княствам Маскоўскім 16-17 стагодзьдзяў, не аб газавых войнах нашага часу, а пра вайну на першы погляд нябачную – вайну культураў.
У пятым выпуску pARTisan-у вы знойдзеце дыскусію на гэтую тэму з удзелам вядомых беларускіх філёзафаў і культуролягаў – Валянціна Акудовіча, Алеся Анціпенкі, Ігара Бабкова, Максіма Жбанкова, Андрэя Расінскага. Сэнсацыйны матар’ял Сяргея Харэўскага аб зьнішчэньні каляніяльнымі уладамі беларускіх гарадоў у 19 стагодзьдзі, эсэ Адама Глобуса КАМЕРА.RU ды іншыя матар’ялы.
Таксама альманах працягвае знаёміць чытачоў з найбольш актуальнымі падзеямі і зьявамі ў беларускай культуры – у мастацтве, музыцы, кіно, тэатры, літаратуры. У галярэі прэзэнтацый аўтараў вы знойдзеце інтэрвію зь пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам, драматургам Канстанцінам Сьцешыкам, зоркай сучаснай украінскай літаратуры Сягеем Жаданам, матар’ял аб творчасьці Андрэя Вераб’ёва ды вядомай польскай мастачкі Катажыны Казыры.
Альманах багата ілюстраваны працамі Ўладзімера Цэсьлера, Сяргея Ждановіча, Ігара Саўчанкі ды іншых аўтараў. Эстэтыка выданьня – сапраўдная асалода для гурмана. Замоўце pARTisan – спрычыніцеся да прыгожага!