Пазднякоў В. С. Папяровыя грошы Беларусі

Пазднякоў В. С. Папяровыя грошы Беларусі
8.70 р.
Вага: 1080 г
Памеры: 210x290 мм



Энцыклапедыя. – Мінск : Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 216 с.: іл. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-11-0410-5

У кнізе разглядаюцца папяровыя грашовыя знакі, якія мелі хаджэнне на тэрыторыі Беларусі з другой паловы XVIII ст. да нашых дзён. Кніга носіць даведачны і пазнавальны характар. Разлічана на шырокае кола чытачоў: калекцыянераў, аматараў гісторыі, студэнтаў, якія вывучаюць эканамічныя навукі, гісторыкаў.

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ
АД ЗВОНКАЙ МАНЕТЫ - ДА ПАПЯРОВЫХ ГРОШАЙ
ПЕРШАЕ ПАЎСТАННЕ
ПАД ДВУМА АРЛАМІ
ПАД РАСІЙСКІМ АРЛОМ
ПАД «ПЕРШЫМІ» НЕМЦАМІ
«ЧАСОВЫЯ» ГРОШЫ
АД ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА КРАЮ ДА БССР
УКРАІНСКІ ВЕКТАР
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ
ЗНОЎ АКУПАЦЫЙНЫЯ ГРОШЫ
ЧАС СТАБІЛІЗАЦЫІ
ГРОШЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ
МЯСЦОВЫЯ ГРОШЫ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА
ТАБЛІЦЫ

Пазднякоў В. С. Папяровыя грошы Беларусі


Уводзіны

Гэта кніга прысвечана папяровым грошам, што некалі хадзілі на нашай зямлі, і тым, што цяпер знаходзяцца ў абароце. Грашовы абарот вывучаюць эканамісты, фінансісты, палітолагі і іншыя спецыялісты. У кнізе папяровыя грошы разглядаюцца з пункту гледжання калекцыянера. Бо грошы – відаць, самы старажытны аб’ект збірання, і не толькі як матэрыяльная каштоўнасць. Грошы, у тым ліку папяровыя, заўсёды былі творам мастацтва і выклікалі цікавасць, а падчас і захапленне сваімі мастацкімі якасцямі. У Беларусі амаль няма прац, прысвечаных папяровым грашовым знакам, якія хадзілі на яе тэрыторыі. Гэты прагал у нейкай ступені мае запоўніць гэтая кніга.

Грошы, што выйшлі з абароту і сталі аб’ектам калекцыяніравання, у нас прынята называць бонамі, а само іх збіранне – баністыкай. У свеце гэта слова мала пашырана, і звычайна збіранне папяровых грошай адносяць да нумізматыкі. Некалі бонамі называлі папяровыя грашовыя знакі мясцовага прызначэння, пасля – агульнадзяржаўныя грашовыя знакі, што выйшлі з абароту і сталі аб’ектам калекцыяніравання. Цяпер гэтыя значэнні мала хто памятае, а слова «баністыка» жыве.

Папяровыя грошы – адно з вялікіх вынаходніцтваў чалавека. Ужо даўно гэта не проста замяняльнік золата і серабра, а эквівалент усіх тавараў і паслуг, што можна атрымаць у пэўнай краіне. Гэта своеасаблівы сімвал дзяржавы, яе моцы, бо менавіта дзяржава забяспечвае аўтарытэт папяровых грошай. Знікае дзяржава – і яе грошы ператвараюцца літаральна ў простыя паперкі. Узнікае дзяржава – і ў ёй рана ці позна з’яўляюцца грашовыя знакі.


Раім таксама паглядзець:
Бульба Белорусская
24.99 р.

Бульба Белорусская

В книге в популярной форме представлен широкий круг сведений об одной из самых распространённых сельскохозяйственных культур Беларуси – картофеле. Изложены современные материалы по его биологии, сортам, выращиванию, хранению, переработке и использованию. Освещены вопросы селекции, агротехники возделывания картофеля, приведены сведения о болезнях, сорняках, вредителях, средствах и методах борьбы с ними.

Археалогія беларусі. Том 1 (А-К)
4.42 р.

Археалогія Беларусі. Том 1 (А-К)

У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы і інш.), рэчы матэрыяльнай культуры і унікальныя творы першабытнага мастацтва. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, картамі, планамі і схемамі.

Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 1 (А - Л)
5.45 р.

Лепешаў І. Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Том 1 (А - Л)

У слоўніку даецца апісанне каля 7 тысяч фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне яго мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязей. Слоўнік прызначаны для спецыялістаў-мовазнаўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.