![]() |
5.89 р.
Вага: 310 г
Памеры: 130x200 мм
|
Аповесць. / Барыс Пятровіч. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 220 с.
ISBN 978-985-7057-97-9
Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць…
У новай аповесці Барыса Пятровіча падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.
Аўтар пра кнігу:
"Для мяне галоўнае: думкі, адчуванні, лёс чалавека, які раптам вынырвае зь цемры невядомасці ў гэты свет, ня памятаючы сябе, свайго мінулага, нават імя. Гэта цяжка — нарадзіцца ў дваццаць восем гадоў і наноў вучыцца хадзіць, гаварыць. Быць у поўнай адзіноце. Без мінулага і будучыні. А ўсё астатняе — суполкі, мітынгі, незалежнасць, першыя выбары прэзідэнта, пераслед КДБ, голад і бруд, страх і гвалт у доме-інтэрнаце — гэта проста тло, на якім адбываюцца найвялікшыя падзеі ў простым чалавечым жыцці, у жыцці самотнага, адзінокага, забытага ўсімі чалавека".
Паводле інтэрвію з нагоды выхаду кнігі "Спачатку была цемра".