![]() |
2.99 р.
Вага: 155 г
Памеры: 130x200 мм
|
Вершаказы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 132 с.
ISBN 978-985-6901-38-9
Аўтарскі жанр – вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры.
Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.
ДОЖДЖ
Дождж даўгажданы, доўгажаданы. Ён
"доіцца" з неба і дагаджае атожылкам ру-
ні, дрэвам, усёй зямлі – ён іхні заўсёдны
добраахвотны даўжнік.
Дождж прыходзіць як боскі адказ на стара-
славянскую – старасялянскую – малітву:
"Хлеб наш насущный даждь нам днесь".
Дождж добры, дождж дужы, калі ён уме-
ру, у дозу, у "досыць" і калі ў пару – у сяў-
бу, а не ў жніво і ў дажынкі.
Дождж падарожнічае ўдоўжкі і ўшыркі, без
сцежак і без дарог, і там, дзе ён пабывае,
жыццё адраджаецца нават з прысаку, на-
ват з жуды.
Алесь Разанаў