![]() |
6.49 р.
Вага: 290 г
Памеры: 130x200 мм
|
Сэрца мармуровага анёла. Аповесці, раман. Людміла Рублеўская. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 350 с. (Беларуская проза XXI стагоддзя).
ISBN 978-985-02-1348-8
У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа і інсургента XIX стагоддзя Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій.
У аповесці “Сэрца мармуровага анёла” чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мастацтвазнаўцы Касі.
Гераіня аповесці “Пярсцёнак апошняга імператара” маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.
ЗМЕСТ
Сэрца мармуровага анёла
Аповесць
Пярсцёнак апошняга імператара
Аповесць
Золата забытых магіл
Паралельны раман
Людміла Рублеўская (сапр.: Людміла Іванаўна Шніп) нарадзілася 5 ліпеня 1965 у Мінску — беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе.
Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова». У 1996-2003 гадах працавала ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва»: спачатку ў аддзеле крытыкі, з 2002 — рэдактарам аддзела літаратуры. З 2003 года працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты «Советская Белоруссия»