Сартр Жан-Поль. Мур

Сартр Жан-Поль. Мур
0.80 р.
Вага: 185 г
Памеры: 120x170 мм



Пер. з францускай Зьм. Коласа.— Менск: ІП Колас, 2005. — 260 с. — (Літаратурная скарбонка).

Зборнік аднаго з найбуйнейшых францускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Жана-Поля Сартра "Мур" зьяўляецца літаратурным адлюстраваньнем экзыстэнцыяльных ідэяў аўтара. Героі ягоных апавяданьняў спрабуюць пераламаць лініі сваіх лёсаў, абумоўленых зьнешнімі абставінамі. Наколькі ім гэта ўдаецца, меркаваць чытачу.

Зьмест

Мур
Пакой
Герастрат
Блізкасьць
Начальнікава дзяцінства

Жан-Поль Сартр (1905 — 1980) — адзін з найбуйнейшых францускіх пісьменьнікаў ХХ ст., ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1964), якую, зрэшты, прыняць адмовіўся. Цэнтральнае значэньне ў яго творчасьці займае тэма сьмерці, якая часам прысутнічае відавочна і жорстка, а часам — спрытна прыхаваная аўтарам, адным з найбольшых віртуозаў літаратуры. Гэта лучыць Сартраву творчасьць з найбольш магутнай літаратурнай плыньню мінулага стагодзьдзя, якая імкнулася выявіць трагіку чалавечага лёсу, абмежаванага яго існаваньнем.


Раім таксама паглядзець:
Камю Альбэр. Выбраныя творы
1.33 р.

Камю Альбэр. Выбраныя творы

У кнігу аднаго з самых яркіх пісьменнікаў сярэдзіны XX стагоддзя, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Альбэра Камю (1914 – 1960) увайшлі раман "Чужаніца", аповесць "Падзенне", апавяданні, п’есы, эсэ.

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра
4.99 р.

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра

Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 2
1.75 р.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 2

У зборнік уключаныя драматычныя творы славутых французскіх пісьменнікаў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў Жана-Поля Сартра "Мухі", Альбэра Камю "Праведнікі" і Самюэля Бэкета "Канец Гульні".