Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX – XX стст.

Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX–XX стст.
4.98 р.
Вага: 450 г
Памеры: 145x215 мм



Мінск : Харвест, 2012. – 336 с.: іл. – (Неизвестная история). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-18-0772-3

Кніга прысвечаная асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX – XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гэтая кніга – другая частка даследавання З. Сасноўскага, першая – "Гісторыя беларускай музычнай культуры: Ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст." – пабачыла свет у 2010 г.

ЗМЕСТ

Прадмова

1. Рамантызм і рэалізм. ХІХ – пачатак ХХ ст.

Музычная эстэтыка
Агульныя рысы музычнай культуры Беларусі ХІХ ст.
Беларускія кампазітары ХІХ ст.
Беларускі фальклор у творах кампазітараў беларускага паходжання
Беларускі фальклор у творах кампазітараў небеларускага паходжання
Інструментальная музыка
Скрыпка
Гітара
Культура фартэпіяна
Аркестравае і ансамблевае выканальніцтва
Музычны тэатр (опера, аперэта, балет)
Музычны тэатр у 1800–1830 гг.
Музычны тэатр у 1831–1861 гг.
Опера "Сялянка" С. Манюшкі
Музычны тэатр у 1862–1917 гг.
Народныя спевы
Народныя інструменты
Народныя капэлы
Народная танцавальная культура

2. Рэспубліканскі перыяд (аўтэнтыка – масавае мастацтва – акадэмізм). ХХ ст.

Беларуская музыка першай паловы ХХ ст.
Беларуская савецкая опера даваеннага перыяду
Народная музыка
Аркестры
Усходняя Беларусь – БССР, 1919–1939 гг.
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы 1921–1939 гг.
Выдатныя музыкі беларускага паходжання першай паловы ХХ ст.
Другая сусветная вайна
Беларуская музыка другой паловы ХХ ст.
Беларуская дзяржаўная філармонія
Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі)
Беларуская савецкая опера другой паловы ХХ ст.
Беларускі саюз кампазітараў
"Песняры"
Старадаўняя музыка
Інструментальны фальклор
Музычная культура беларускай эміграцыі

Дадаткі

Очерки Витебской Белоруссии. Дударь. 1892 г. Н. Я. Никифоровский (абрадныя ўрыўкі)
Вымирающий инструмент. Е. Р. Романов (з нязначнымі скарачэннямі)
Песенны найгрыш Г. Слаўчыка. З. Эвальд
Крылападобныя гуслі беларусаў. А. А. Чумакоў
Літаратура


Прадмова

ХІХ і ХХ стагоддзі – драматычны перыяд у гісторыі беларускага мастацтва: паступовы разрыў з польскай культурай (у шчыльным кантакце з якой нашая музыка развівалася на працягу чатырох стагоддзяў), шырокае ўзаемадзеянне з рускім мастацтвам, новая нацыянальная ідэя (беларуская), уваходжанне ў гістарычна новы тып дзяржавы (СССР), дзве сусветныя вайны, выкарыстанне музычнага мастацтва ў ідэалагічных войнах, з’яўленне новых сродкаў масавай інфармацыі і віртуальнага мастацтва ды шмат іншага.

Некаторыя раздзелы кнігі прысвечаныя тэмам, слаба раскрытым у беларускіх даследаваннях: кантакты на беларускай зямлі польскіх і расійскіх оперных выканаўцаў, музычная творчасць беларускай інтэлігенцыі ХІХ ст., экспансія новых інструментаў у народную культуру (гармонік, балалайка, мандаліна, гітара і інш.), музычнае жыццё акупаванага Мінска ў 1941–1944 гадах, гісторыя музычнага мастацтва беларускай эміграцыі і інш.

З канца ХІХ ст. узніклі новыя носьбіты інфармацыі: грамзапісы, фотаздымкі і кінастужкі, што значна павялічыла крыніцазнаўчую базу гісторыі музычнага мастацтва. Незаменны досвед дае праца ў Нацыянальным кінафотафонаархіве (г. Дзяржынск), асабліва гэта датычыць фотаздымкаў перадваеннага і паваеннага перыядаў. Шмат каштоўнай інфармацыі захавана дзякуючы развіццю ў ХІХ і ХХ стст. этнаграфічнай навукі і музейнай справы. Адносна традыцыйнай беларускай культуры ХХ ст. каштоўныя звесткі атрыманы аўтарам кнігі ва ўласных этнаграфічных экспедыцыях (2006 – 2007 гг.).

Дзякуючы дапамозе ЗБС "Бацькаўшчына", сувязям з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і даследчыкамі гісторыі беларускай эміграцыі (напрыклад, Н. Гардзіенцы) з’явілася магчымасць атрымаць з ЗША нотныя аркушы М. Равенскага і першае выданне кнігі М. Куліковіча "Гісторыя беларускай музыкі", з Германіі – здымкі і копіі выданняў акупаванага Мінска, з Польшчы – матэрыялы па біяграфіі Ч. Немэна, з Англіі, Аўстраліі і ЗША – здымкі музычных калектываў беларускай дыяспары. Каштоўныя дакументы атрыманыя з асабістых архіваў З. Герасімовіча, А. Глекава і Т. Кашкурэвіча.

Некалькі важных тэмаў гісторыі беларускай музыкі наўмысна не разглядаюцца ў дадзенай кнізе. Па-першае, гэта акадэмічнае інструментальнае выканальніцтва другой паловы ХХ ст., якое атрымала заслужанае прызнанне ва ўсім свеце – беларускія выканальніцкія школы на такіх інструментах, як цымбалы, флейта, фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль, баян, акардэон, гітара, арган і інш. Такая велізарная тэма патрабуе адмысловага асвятлення і не можа быць паўнавартасна раскрытая ў межах дадзенага сціплага па аб’ёме выдання.

Па-другое, не разглядаецца стан папулярнай беларускай музыкі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. На гэта ёсць шэраг прычынаў. Беларуская поп-музыка культывуе поўную мастацкую беспрынцыповасць. Беларускі сучасны джаз заслугоўвае шчырай павагі, але нягледзячы на творчасць выдатных майстроў, не знаходзіць масавага слухача з-за слабой музычнай падрыхтаванасці беларускай публікі. Рок-музыка Беларусі на цяперашнім этапе развіваецца ва ўмовах падпольнага вальнадумства, бо галоўныя рок-каманды не маюць выхаду да СМІ. Беларуская "метал-сцэна" вылучаецца толькі некалькімі гуртамі, здольнымі да смелых эксперыментаў.


Раім таксама паглядзець:
Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускіх музычных уплываў
3.99 р.

Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускіх музычных уплываў

Кніга прысвечаная ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце. Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне, уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў, пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў.

Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўска
3.99 р.

Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У "Слове пра паход Ігаравы" пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: "под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены".

Стары Ольса. Вір
4.99 р.

Стары Ольса. Вір

Рэдкія інструменты, сярэднявечныя танцы, містычныя імправізацыі, інструментальная архаіка, клубныя запісы, disco-версія. У гэтай музыцы – шчырая павага да гісторыі і бязмежная адданасць старажытным інструментам, дзе на вышэйшым п'едэстале – самы містычны беларускі інструмент – дуда (валынка).