![]() |
12.99 р.
Вага: 1460 г
Памеры: 185x310 мм
|
Успаміны, эсэ, дзённікі / уклад. Н. Шаранговіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 335 с. : іл. – (Мастакі Беларусі). Цвёрдая вокладка + супервокладка.
ISBN 978-985-02-0941-2
Кніга расказвае пра жыццёвы і творчы шлях мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука, якога, на жаль, ужо больш за дзесяць гадоў няма сярод нас.
Успамінамі пра М. Селешчука дзеляцца вядомыя мастакі, пісьменнікі і тыя людзі, якія жылі і працавалі з гэтым вялікім майстрам.
ЗМЕСТ
"Выдатны беларускі мастак Мікола Селяшчук..." Наталля Шаранговіч
Шлях да творчасці
У спякотны вечар з вясёлкай на крэсле... Наталля Шаранговіч
Мы его звали "ёжиком". Леў Алімаў
Мой однокурсник Николай Селещук. Мікола Гуршчанкоў
Обрести свое "я". Леанід Данелія
По праву считаю себя первым учителем... Пётр Данелія
Он хотел себя размазать по холсту... Мікола Ісаёнак
Трепетная, болезненная, ранимая душа. Антаніна Крохіна (Шуганава)
На пачатку шляху. Мікола Купава
Шчыры і індывідуальны. Уладзімір Савіч
Сярэдзіны для яго быць не магло. Раіса Сіплевіч
Мой першы памятны курс. Васіль Шаранговіч
"Машэраўцы"
Ібіскус. Віктар Альшэўскі
Его внутренний мир – запретная зона. Аляксандр Ксяндзоў
Мы не пісалі пакаяння. Уладзімір Савіч
В середине полета. Валерый Славук
Золотое время поисков и экспериментов. Уладзімір Тоўсцік
Мікола застанецца акадэмікам. Фелікс Янушкевіч
Імгненне, якое стала ўчарашнім
Ён хацеў намаляваць гук. Раіса Баравікова
Бліснула зорка на мастакоўскім небасхіле. Уладзімір Басалыга
Чэрці ў вадзе. Гаўрыла Вашчанка
Он был сказочником... Генадзь Грушавы
Моё знакомство с мастером... Валерый Жыльцоў
Эпоха благополучного художника. Уладзімір Зінкевіч
Художник, перевернувший для меня весь мир. Анатоль Кашапараў
Человек парадоксов. Мікола Кірэеў
Для меня он был звёздным человеком. Яўген Коктыш
Інтрыга мастака. Уладзімір Пракапцоў
Человек ренессанса. Уладзімір Рылатка
Воспоминание о Венгрии. Уладзімір Слабодчыкаў
Мяне ён называў "Скрыпачкай". Георгій Скрыпнічэнка
Праздник среди будней. Таццяна Чарняўская
"Я жыву над акіянам ..." Віктар Шніп
Он был явлением в искусстве. Леанід Шчамялёў
3 твайго саду да мяне на агеньчык
В венок памяти. Таццяна Антонава-Мельяновіч
Ключ да Залюстроўя. Галіна Багданава
Прыналежнасць. Міхась Баразна
Партрэт таямніцы. Таіса Бондар
Праз дысананс – да гармоніі. Петра Васілеўскі
Реалист, фантаст, историк. Надзея Зелянко
Палёт над прасторай і часам. Вольта Каваленка
Останется вечно молодым. Барыс Крэпак
Сестра его – жизнь. Алена Малочка
Человек без времени. Вечный человек. Ірына Мятліцкая
Прыватны апакаліпсіс Мікалая Селешчука як непазбежны фінал. Мікалай Паграноўскі
Пошукі. Крыху разважанняў у шэрых танах. Генадзь Сакалоў-Кубай
Мара пра гармонію. Віталь Тарас
Таямніца і прывілея, або Ці можна забараніць Ньютану гуляць у садзе... Наталля Шаранговіч
Падарожжа ў Афон
3 дзённікаў Міколы Селешчука
3 анкеты 1980 года
Свет, а ў ім – чалавек. Наталля Громава
Ён належыць вечнасці
Сябру, творцу, акадэміку, чалавеку... Наталля Шаранговіч
Жыццяпіс мастака
Спіс асноўных твораў Міколы Селешчука
Спіс кніг, праілюстраваных Міколам Селешчуком
Новы том серыі "Мастакі Беларусі" (аўтары праекту У. Мачульскі, В. Праўдзін, В. Шніп) атрымаўся надзвычай багатым: ілюстрацыйна і тэкстава насычаным. Пра жыцьцё і творчасьць знакамітага мастака, які трагічна загінуў у 1996 годзе ў Італіі, распавядаюць ягоныя сябры, калегі, пісьменьнікі, журналісты. Мікола Селяшчук не дажыў і да пяцідзесяці. Ён шмат чаго не пасьпеў: не дачакаў персанальнай выставы, ня выдаў свой каталог. Але ён зрабіў галоўнае: пакінуў па сабе геніяльныя творы… Завяршаецца кніга дзёньнікавымі запісамі Міколы Селешчука, якія, па словах укладальніка Н. Шаранговіч, сьведчаць пра "цьвёрдасьць ягоных прынцыпаў і перакананьняў". (Часопіс "Дзеяслоў", №32)
Прадмова да кнігі мастацтвазнаўцы Наталлі Шаранговіч:
Выдатны беларускі мастак Мікола Селяшчук... Гэтыя словы сталі для нас звыклай адзнакай творчасці вельмі цікавага, яркага, неадназначнага, шматграннага майстра. Сёння б сказалі – крэатыўнага. І не памыліліся б. Сапраўды, тыя мастацкія ідэі, якія Мікола Селяшчук спавядаў, былі для нашага грамадства чымсьці цалкам невядомым, новым і нечаканым. Яны выраслі з заклапочанасці штодзённым жыццём людзей, поўным праблем і няспраўджаных надзей, з замілаванасці родным краем, з вялікай павагі да нацыянальнай адметнасці свайго народа. Мастак заўжды з вялікім гонарам і задавальненнем падкрэсліваў свае вельмі цёплыя і шчырыя адносіны да беларускай спадчыны, надаючы ёй сучаснае метафарычнае, сімвалічнае прачытанне. Выяўленчая мова і пластыка яго работ вабілі гледачоў. Ім сама асоба майстра здавалася таямнічай і загадкавай. І стала ўспрымацца яшчэ больш загадкавай пасля яго трагічнай смерці ў тым злашчасным падарожжы ў Італію восенню 1996 года.
Яготворы аказаліся раскіданымі па розных калекцыях у Беларусі і за яе межамі. Сёння яны жывуць ужо самастойна ад аўтара. Адлегласць у дзесяць гадоў прымушае глядзець на іх з пазіцый сённяшняга мастацкага працэсу як на частку нашай найноўшай мастацкай гісторыі. Але яго лепшыя станковыя лісты, ілюстрацыі да дзіцячых кніг, жывапісныя палотны цалкам натуральна існуюць і ў прасторы сучаснага мастацтва.
Мікола Селяшчук зрабіў сябе сам. Сфарміраваў як асобу, як творцу па ўласных крытэрыях разумення эстэтычнай дасканаласці. Ён стаў лідэрам новага пакалення, лідэрам няхай і нефармальным, але прызнаным аднадумцамі і калегамі па мастакоўскім цэху. Сёння гэта пакаленне фармуе палітру беларускай культуры. Ён прайшоў па нашай зямлі, ступаючы лёгка і далікатна. Але сляды яго заўважныя і сёння. Ён узяў на сябе самае складанае – місію першапраходца. Ён засвойваў новую рэчаіснасць, выбудоўваў новую рэальнасць, упэўнены ў тым, што правы, не звяртаў увагі на крытыку і непрыманне. Ён працаваў. Многія лічылі за шчасце набыць яго творы. Але маюць далёка не ўсе. Нават бліжэйшыя сябры. Нават мастацкія музеі.
Ён не дажыў да пяцідзесяці гадоў. Не ўбачыў сваю персанальную выстаўку ў Нацыянальным мастацкім музеі. Не надрукаваў ніводнага каталога.
Гавораць, што час увекавечвае. Гэта сапраўды так, калі не толькі час, але і мы самі не забываемся на творцу. Так узнікла ідэя выдання гэтай кнігі. Кнігі ўспамінаў і разваг – Мікола быў такой шматграннай фігурай, што ніводнае адзінкавае сведчанне не магло б паказаць яго шматаблічнасць і знакавасць для нашай культуры. Маімі суразмоўцамі былі тыя, хто вучыўся з Міколам Селешчуком, хто разам рабіў першыя крокі ў творчым асяродку, сябраваў з мастаком, датыкнуўся да дзівосных якасцей яго натуры. Нельга было абысціся без разваг мастацтвазнаўцаў і крытыкаў, якія ў розныя гады засведчылі цікавасць даследчыкаў да творчасці майстра. Вялікая ўдача, што знайшліся дзённікавыя запісы Селешчука, пры ўсёй фрагментарнасці тэкстаў яны засведчылі цвёрдасць яго прынцыпаў і перакананняў. Селяшчук, за рэдкім выключэннем у першыя гады самастойнай працы, ніколі не даваў інтэрв'ю журналістам.
Мы спахапіліся, мне падаецца, учасна. Таму што мы ўсе ўжо былі гатовы выказацца, падзяліцца ўспамінамі, выплеснуць набалелае. І, аддаўшы даніну павагі сябру і проста таленавітаму чалавеку, нарэшце адчуць душэўную палёгку за выкананы перад Міколам Селешчуком асабісты абавязак.
Я вельмі ўдзячная ўсім, хто падзяліўся сваімі ўспамінамі пра Міколу Селешчука, хто дапамог сабраць фотаархіў мастака, знайсці слайды і фотаздымкі яго работ. Асаблівая мая падзяка сям'і мастака, яго маме Анастасіі Фёдараўне, фотакарэспандэнту АПН па Беларусі Яўгену Коктышу, усім, хто верыў, чакаў і падтрымліваў мяне ў час працы над кнігай.
Пра Міколу Селешчука можна пачытаць у кнзізе У. Арлова "Імёны Свабоды" (прачытаць эсэ можна тут).
Падрабязьней пра Міколу Селешчука тут.