Сін Ілля. Тэатральныя дэманы

Сін Ілля. Тэатральныя дэманы
4.99 р.
Вага: 240 г
Памеры: 120x200 мм



Тэксты. – Мінск : Галіяфы, 2010. – 176 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-35-3

Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсвядомасці аўтара, знаёмства з яе флорай і фаўнай. Кніга населеная безліччу эфемерных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасць...

Новую кнігу трансгрэсіўнай прозы Іллі Сіна можна парэкамэндаваць толькі падрыхтаваным чытачам.

Сін Ілля. Тэатральныя дэманы. Аўтар

ЗМЕСТ

ТЭАТРАЛЬНЫЯ ДЭМАНЫ

Дадатак.
Фрагмэнты Сьвятога Пісаньня,
алюзіі на якія можна сустрэць у гэтым тэксьце

Марк Ледэтэд
БЕЛАРУСЬ
Пераклад з ангельскай Ільлі Сіна

Парэзаць на дробныя кавалачкі,
дадаць прыправаў і прапусьціць празь мясарэзку


Фрагмэнт:

Першую кнігу напісаў я табе, Дразафіле, каб тая сьлінявая вадкасьць, што бруіцца з твайго рота, нарэшце засохла. Берагі былі сьлізкімі ды высокімі, рукі намацвалі стромкую коўзкую паверхню бэтонавых паралелепіпэдаў, дакраналіся да клейкай пазелянелай плоскасьці, сьлізгалі, ня маючы, за што ўчапіцца. Таму, спрабуючы выбрацца на сушу, чалавек у лётным шлеме шторазу плёскаўся назад з ладнай вышыні быццам мех з лайном. Жоўтую пожню асьвятлялі апошнія промні сонца; на выразным, нібы апрацаваным у фоташопе, небе завісьлі фігурныя аблокі; праз поле вілася, губляючыся дзесь у далечыні, зваблівая сьцяжынка; бусьлінае гняздо на верхавіне вадакачкі дапаўняла гэты мірны краявід, які раптам парушыў матацыкліст на заднім пляне з залепленымі скотчам вачыма.

Мой голас ужо не чуваць, але вусны па-ранейшаму працягваюць варушыцца. Нямы безсэнсоўны маналёг наўрад ці здатны выклікаць чыю-кольвечы ўвагу, пагатоў, кожны тут заняты сваімі справамі. Я знаходжуся пасярод вялікага заасфальтаванага поля, поўнага людзьмі. Яны падыходзяць адзін да аднаго са сваімі жалезкамі, грукаюць, перамаўляюцца, п'юць гарбату, потым пачынаюць сьпяваць. Я стаю нерухома, апрануты ў строгі чорны гарнітур. Потым выпадковы, амаль няўлоўны рух, і нейкая частка мяне аддзяляецца ад усяго астатняга і з бразгатам грукаецца аб асфальт. Праз колькі імгненьняў зь мяне вывальваецца нешта яшчэ, трохі шурпатае, васьмікутнае, зь невялікай выбоінай бліжэй да левага краю. Потым, амаль сынхронна, аўтаномнасьць набываюць і мае канцовасьці, чые пальцы працягваюць сутаргава і бадай мэханічна сьціскацца. Неўзабаве я заўважаю, што цэльнасьць маёй істоты – зрэшты, заўсёды даволі ўмоўная – парушаная ўшчэнт.

Цяпер я ўяўляю зь сябе гурбу нейкага ламачча, якое нават на ўзважаны позірк ня цягне на парэшткі былое сукупнасьці. Адна з гэтых частак, сьпярэшчаны няроўнымі лініямі згустак плястыку, яшчэ ня страціла сьвядомасьць, у той час як усе астатнія належаць хутчэй ужо да нежывой прыроды. У агульным гукавым месіве, прыслухаўшыся, можна вы-лучыць гулкае бэмцаньне спружыны, якая некалі, магчыма, была маім хрыбетнікам альбо нават страваводам. Хтосьці зь мінакоў абудзіў сваімі крокамі яе вібрацыю, і яна пагэтуль ня можа суняцца.

Аднекуль зьяўляецца нізенькі хвэцкі мужычок бамжаватага выгляду; ён пачынае корпацца ва ўсім гэтым сьмецьці, прыгаворваючы нешта пра драгметалы. Знаходзіць зялёны прастакутны прадмет, запіхвае яго ў свой клунак з надпісам "Беларусь", працягвае пошукі, падбірае авальны мяккі кавалак, чый колер і пах выдае ягонае біялягічнае паходжаньне, задуменна паціскае плячыма, затым шпурляе яго падалей, надаўшы паскарэньне нагой. Я думаў быў абурыцца, але акурат цяпер пераношуся ў сваіх думках у Вэнэцыю, у той невялічкі бар непадалёк ад П'яццаля Рома: плеценыя крэсьліцы на вуліцы, запоўненыя пажылымі, трохі манернымі людзьмі, дрогкія дотыкі цемнаскурых пальцаў да ўзбуджана-напятых струнаў віялянчэлі, месяцовае сьвятло, што бруіцца паміж вачэй маскі Дэмана Шчасьця па-над фігурным уваходам, сьветлавалосая пані за суседнім столікам, якая трымае ў сваёй абцягнутай вэльвэтавай пальчаткай ручцы бліскучы сякатар, водарасьці паўзуць скрозь мяне скрозь мае ноздры і рот высоўваюцца вонкі ахінаюць з усіх бакоў увесь сьвет поўны водарасьцямі нейкі жартаўлівы таўстун-італьянец спрабуе нацягваць іх на відэлец бы спагеці але хутка яму не да жарту ён хрыпіць упро водарасьці паўсю імгненьні барацьбы і на у корл апошні ўспл

                 Kto tyjestes?
                 Маё імя легіён

Я прымружваю вочы і шапчу: ці ажывуць косткі гэтыя? Ці ажывуць косткі гэтыя? ці ажывуць косткі гэтыя?

Вецер, што скуголіць, трапляючы спаміж маіх рэбраў, наўрад ці дасьць рады адказаць.


Заканчэньне кнігі:

Учора выпадкова адшукаў у шафе старую мясарэзку, і мне падалося, што гэта выдатная матэрыялізаваная мэтафара майго творчага мэтаду. У шырокую адтуліну немудрагелістага агрэгату трапляе літаральна ўсё, што патрапіцца пад руку, потым пракручваецца, дадаюцца спэцыі... Урэшце, ніхто з нас толкам ня ведаў, з чаго зробленыя тыя катлеты, якімі мы спаталялі калісьці голад у школьнай сталоўцы. Хаця пэўны працэнт мяса ў іх, неаспрэчна, прысутнічаў.

Калісьці мяне вельмі ўразіла выслоўе Бэргмана, які рэкамэндаваў запрэгчы ўласных дэманаў ды араць на іх. У такой працоўнай сіле я ніколі ня меў нястачы. Вядома ж, дэманам куды часьцей удаецца запрэгчы мяне, але. у творчасьці іх наогул перамагаць куды лягчэй, чым у жыцьці.

Прачытаць большы кавалак можна тут: Ільля Сін. Тэатральныя дэманы. Урыўкі.

Інтэрвію з аўтарам на сайце litara.net.


Раім таксама паглядзець:
Вішнёў Зміцер. Замак пабудаваны з крапівы
9.90 р.

Вішнёў Зміцер. Замак пабудаваны з крапівы

Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора "Замак пабудаваны з крапівы" – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне або захапленне, але не абыякавасць.

Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі
4.99 р.

Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі

Мастацтвазнаўца па сутнасці – інтэрпрэтатар, "перакладчык" твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі.

Календа Сяргей. Помнік атручаным людзям
4.99 р.

Календа Сяргей. Помнік атручаным людзям

Апавяданнi, мiнiяцюры. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 188 с. – (Другі фронт мастацтваў).

Макарэвіч Кацярына. Соль і неспакой
3.99 р.

Макарэвіч Кацярына. Соль і неспакой

У кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2009-2011 гг. "Соль і неспакой" - гэта спроба сказаць. Што менавіта сказаць, кожны чытач мусіць вызначыць для сябе сам.