![]() |
8.99 р.
Вага: 400 г
Памеры: 130x200 мм
|
Проза. – Мінск : Галіяфы, 2012. – 318 с. – (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 978-985-6906-88-9
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы.
ЗМЕСТ
Аповесці
Пераход
Шал
Лавец святла поўні
Аповеды розных гадоў
Гарышча
Зацьменне на месяцы
Візіт алігафрэна
Высокія шчырыя волаты
Пах мухалоўкі
Гульня бронзавак у святле поўні
Пакунак для свекрыві
Праўнучка Арфея
Кінасцэнар
Фалькона
Эсэ
Пясняр самураеў
Пераход (урывак)
Цемра пакрысе згушчалася ў кутах убогага жытла, прасочвалася ў акно, падступала да ложка. Чарговая ноч надыходзіла, і тут нічога нельга было
змяніць.
Чалавек прымушаў сябе засынаць без транквілізатараў, бо гэта было да таго ж і небяспечна, альбо спаў днём.
Трэба было берагчы элементы сілкавання, бо электрычнага святла, вядома, тут не існавала, і таму чалавек уключаў транзістар пераважна ў пачатку гадзіны, каб паслухаць навіны і заадно праверыць час, а потым выключаў. Так і цяпер, але неспадзявана загучала песня: на незразумелай яму мове, меладычная, у старой традыцыйнай манеры – пра далёкі-далёкі Амстэрдам – гэта слова часта паўтаралася, і ён даслухаў да канца, а потым выключыў транзістар. Урэшце, што яму да таго Амстэрдама?
Юры Станкевіч – адзін з самых пластычных і непрадказаных сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі, пісьменнік, якога замоўчваюць. Паходзіць з Барысава. Сын рэпрэсаванага па 58-м артыкуле. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць, засвоіў шмат прафесіяў. У часы першае "адлігі" паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Па заканчэнні працаваў у барысаўскай аб'яднанай газеце. Першыя пісьменніцкія спробы ў тагачасных літаратурных колах не прызнаваліся. Толькі ў час так званае "перабудовы" ці другое "адлігі" пачаў друкавацца з апавяданнямі і аповесцямі. Выдаў першыя кніжкі прозы, быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п'ес і кінасцэнарыяў. Сярод іх і напісаныя ў рэалістычным ключы, аўтабіяграфічныя творы – "Сезонныя гульні ў футбол", "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", "Сястра мая, Света", а таксама эксперыментальныя рэчы: раманы "Любіць ноч – права пацукоў", аповесці "Псеўда", "Прузі", "Бесапатам", п'есы "Шэва", "Гарпіі", "Армагедон-1895" ды інш. Юры Станкевіч іншым разам выклікае спрэчкі, нападкі і абвінавачванні ў залішняй адкрытасці сэксуальных сцэнаў, ксенафобіі, нацыяналізме, расізме і г.д. Жыве і працуе ў Менску.
Прачытаць некаторыя іншыя творы Юрыя Станкевіча можна тут.