Томпсан Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм

Томпсан Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм
7.49 р.
Вага: 360 г
Памеры: 125x200 мм



Пер. з англ. мовы Т. Нядбай (Т. Л. Нетбаева). – Мінск: Медысонт, 2009. – 382 с.

ISBN 978-985-6887-53-9

Кніга Эвы Томпсан уяўляе сабой аналіз імперскага дыскурсу Расіі з перспектывы посткаланіяльнай тэорыі. Аўтарка аналізуе расійскі нацыяналізм, прапісвае спецыфіку заходняга і ўсходняга каланіялізму, падкрэсліваючы іх агульную прыроду. Прасочваецца зараджэнне і станаўленне Імперыі ў расійскай гістарыяграфіі XVIII ст. і літаратуры ХІХ-ХХ стст., у савецкім літаратуразнаўстве і прэсе, а таксама звяртаецца ўвага на постсавецкую гістарыяграфію і літаратуру. Гэта першае даследаванне расійскага дыскурсу, якое не залежыць ад расійскіх самаінтэрпрэтацыяў.

ЗМЕСТ

Уводзіны: Нацыяналізм, Каланіялізм, Ідэнтычнасць

1. Праблема
Гістарычная геаграфія Расіі
Посткаланіяльныя перспектывы Расіі
Самарэпрэзентацыя Расіі

2. Нараджэнне Імперыі
Наратыў Каўказа
Рытарычнае засваенне Польшчы

3. "Война и мир": кшталтаванне новага падставовага міфа расійскай нацыянальнай свядомасці
Краявід і стабільнасць
Літаратурныя героі і гістарычныя асобы

4. Наратыў Сярэдняй Азіі ў расійскай літаратуры
Каланізацыя Сярэдняй Азіі
Рыторыка адчужэння Аляксандра Салжаніцына

5. Цяга да імперыі ў позні савецкі перыяд
Валянцін Распуцін: Выдаленне галасоў перыферыі
Анатоль Рыбакоў: Падтрымліваючы каланіяльную палітыку
Рытуалы ўшанавання імперыі

6. Навука і імперыя. Імперская ідэалогія ў савецкім літаратуразнаўстве: Віктар Шклоўскі і Дзмітрый Ліхачоў
Самаінтэрпрэтацыя ў гады сталінска-гітлераўскага пакта
Выкладанне гісторыі ў посткамуністычнай Расіі

7. Дэканструкцыя Імперыі: Людміла Петрушэўская

Выбраная бібліяграфія

Цягам апошніх стагодзьдзяў расейская літаратура ўплывала на фармаваньне сьветапогляду беларусаў куды больш маштабна, чым якая яшчэ, у тым ліку і беларуская. Да таго ж сьветапоглядна беларуская літаратура капіявала матрыцы расейскай літаратуры. Кніга амэрыканскай дасьледніцы Эвы Томпсан – гэта акадэмічная манаграфія, якая сыстэмна і грунтоўна даводзіць, што вялікая расейская літаратура была (і застаецца) каляніяльнай па сваёй сутнасьці. (Валянцін Акудовіч)

Падрабязьней пра кнігу "Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм" тут.


Раім таксама паглядзець:
Расстраляная літаратура
1.90 р.

Расстраляная літаратура

Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраныя найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады ў 1920–1950-я гады.

Шаўлякова Ірына. Рэстаўрацыя шчырасьці
0.72 р.

Шаўлякова Ірына. Рэстаўрацыя шчырасьці

Літаратурна-крытычны канструктар. — Менск: І. П. Логвінаў, 2005. — 144 с.

Звычайную, "народную" асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны (Юрась Барысевіч).

Савік Лідзія. Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа
0.48 р.

Савік Лідзія. Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа

У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Чытач мае магчымасць глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднёва.