Вячорка Вінцук (Валянцін). Кароткая граматыка літоўскай мовы

Вячорка Вінцук (Валянцін). Кароткая граматыка літоўскай мовы
3.69 р.
Вага: 230 г
Памеры: 145x200 мм



Кароткая граматыка літоўскай мовы. Мінск : Радыёла-плюс, 2010. – 116 с. : фат. – (Серыя "Беларускія ЕўраГраматыкі").

ISBN 978-985-448-091-6

Літоўская мова належыць да ліку балцкіх моў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на літоўскую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях.

Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца літоўскай мовай.

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА
УВОДЗІНЫ
Умоўныя скароты
ГРАФІКА. АЛЬФАБЭТ
ФАНЭТЫКА, АРТАЭПІЯ
НАЦІСК, ІНТАНАЦЫЯ
МАРФАЛЁГІЯ
Іменныя (скланяльныя) часьціны мовы
Тыпы скланеньня скланяльных часьцінаў мовы
Націскавыя парадыгмы
НАЗОЎНІК

Род
Лік
Склон
Нескланяльныя назоўнікі
Скланеньне назоўнікаў

ПРЫМЕТНІК

Граматычныя катэгорыі прыметнікаў
Скланеньне прыметнікаў
Ступені параўнаньня прыметнікаў
Займенныя прыметнікі

ЛІЧЭБНІК
ЗАЙМЕНЬНІК

Асабовыя займеньнікі
Зваротны займеньнік
Прыналежныя займеньнікі
Паказальныя займеньнікі
Скланеньне займеньнікаў
Займенныя формы займеньнікаў

ДЗЕЯСЛОЎ

Марфалягічныя катэгорыі дзеяслова
Асновы дзеяслова
Спражэньні

СПРАЖЭНЬНЕ

Простыя формы
Складаныя формы
Спраганьне зваротных дзеясловаў

ДЗЕЕПРЫМЕТНІК

Дзеепрыметнікі незалежнага стану
Дзеепрыметнікі залежнага стану
Ступені параўнаньня дзеепрыметнікаў
Зваротныя дзеепрыметнікі
Займенныя дзеепрыметнікі

ПАЎДЗЕЕПРЫМЕТНІК
ДЗЕЕПРЫСЛОЎЕ
НЯЗЬМЕННЫЯ ФОРМЫ ДЗЕЯСЛОВА

Інфінітыў
Мэтавік
Дзеяслоўны чыньнік

НЯЗЬМЕННЫЯ ЧАСЬЦІНЫ МОВЫ

ПРЫСЛОЎЕ
Ступені параўнаньня прыслоўяў
ЧАСЬЦІЦА
ПРЫНАЗОЎНІК
ЗЛУЧНІК
ВЫКЛІЧНІК
ФОРМА ІМГНЕННАГА ДЗЕЯНЬНЯ

СЫНТАКС

Парадак словаў
Сказ

Выкарыстаныя крыніцы


ПЕРАДМОВА

Літоўская мова зьявілася некалькі стагодзьдзяў таму, яна – найстарэйшая захаваная індаэўрапейская мова, зь якой разьвілося мноства асаблівасьцяў іншых эўрапейскіх моваў. Яна незвычайная ўжо тым, што захавалася, бо ў віхурах гісторыі ня раз магла назусім зьнікнуць з моўнай карты Эўропы. Ёй ня раз давялося вырашаць: "Быць ці ня быць?"

А мова – гэта найважнейшая прыкмета нацыянальнасьці і дзяржаўнасьці. Знакаміты літоўскі філёзаф мінулага стагодзьдзя Антанас Мацяйна сказаў: "У мове народ увасабляе свой лад разуменьня сьвету, свой погляд на рэчы, сваю гісторыю, словам, усю сваю індывідуальнасьць. Hi з чым больш народ не зьвязаны так, як з моваю. Мова народу – гэта душа народу..."

Спазнаць мову – гэта глыбей спазнаць сам народ, яго гісторыю, культуру, звычаі, традыцыі ды людзей. Гэта і ёсьць сапраўднае прызначэньне і каштоўнасьць мовы. Жадаючы хоць часткова запоўніць прагал, які сфармаваўся ў веданьні мовы, мы падумалі, што было б правільна падрыхтаваць граматыку літоўскае мовы, якая дапамагла б беларусам, нашым братам, лепей спазнаць Літву і яе людзей.

Ня так даўна быў выдадзены беларуска-літоўскі размоўнік; граматычны даведнік – гэта ўжо другое выданьне, ініцыяванае амбасадаю Літоўскай Рэспублікі ў Мінску. Таму шчыра веру, што граматыка літоўскае мовы дапаможа раскрыць таямніцы і тонкасьці літоўскае мовы і тым самым спрычыніцца да больш актыўнага сумоўя паміж людзьмі нашых абедзьвюх дзяржаваў і глыбейшага ўзаемнага пазнаньня.

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар
Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Эдмінас Багдонас


PRATARMĖ

Lietuvių kalba atsirado prieš kelis šimtmečius ir ji yra seniausia išlikusi indoeuropiečių kalba, iš kurios išsirutuliojo dauguma kitų Europos kalbų, ypatybių. Ji nepaprasta jau tuo, kad išliko. Juk istorijos sūkuriuose ji tiek kartų galėjo visam laikui dingti nuo Europos kalbinio žemėlapio. Jai ne kartą teko spręsti: „Būti ar nebūti?“

O juk kalba yra svarbiausias tautiškumo bei valstybingumo požymis. Garsus praėjusio amžiaus lietuvių filosofas Antanas Maceina yra pasakęs: „Kalboje tauta įkūnija savo pasaulio suvokimo būdą, savo pažiūras į daiktus, savo istoriją, žodžiu, visą savo individualybę. Nė su vienu dalyku tauta nėra taip susijusi, kaip su kalba. Tautos kalba yra tarsi tautos siela...“

Pažinti kalbą, tai giliau pažinti pačią tautą, jos istoriją, kultūrą, papročius, tradicijas bei žmones. Tokia yra tikroji kalbos paskirtis ir vertybė. Norėdami bent iš dalies užpildyti susiformavusią kalbų žinojimo spragą, pamanėme, kad būtų tikslinga parengti lietuvių kalbos gramatiką, kuri leistų baltarusiams, mūsų broliams, geriau pažinti Lietuvą ir jos žmones..

Neperseniausiai buvo išleista baltarusių-lietuvių pasikalbėjimų knygelė ir gramatika yra jau antrasis Lietuvos Respublikos ambasados Minske inicijuotas leidinys. Todėl nuoširdžiai tikiu, kad lietuvių kalbos gramatika padės atskleisti lietuvių kalbos paslaptis ir subtilybes, o tuo pačiu prisidės prie aktyvesnio mūsų abiejų valstybių žmonių bendravimo bei gilesnio vienas kito pažinimo.

Lietuvos Respublikos ambasadorius
Baltarusijos Respublikoje
Edminas Bagdonas


Раім таксама паглядзець:
Баршчэўскі Лявон, Гуцаў Андрэй. Кароткая граматыка латышскай мовы
4.99 р.

Баршчэўскі Лявон, Гуцаў Андрэй. Кароткая граматыка латышскай мовы

Латышская мова належыць да балтыйскай моўнай групы — найбліжэйшай да славянскай групы індаеўрапейскай сям’і моваў. Шматгадовае суседства беларусаў і латышоў мае свой адбітак у лексіцы, граматычным ладзе і іншых лiнгвiстычных аспектах. Гэта палягчае вывучэнне латышскай мовы беларусамі.

Васючэнка Марыя. Кароткая граматыка англійскай мовы
3.99 р.

Васючэнка Марыя. Кароткая граматыка англійскай мовы

Англійская мова роднасная з беларускай — яны належаць да адной індаеўрапейскай моўнай сям’і, падзяляюць пэўны пласт лексікі і пэўныя граматычныя канструкцыі. Вывучэнне мовы аналітычнага тыпу, якая карыстаецца лацінскім алфавітам і з’яўляецца сучаснай лінгва франка, узбагаціць кожнага беларуса.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
6.49 р.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.