![]() |
4.99 р.
Вага: 310 г
Памеры: 135x200 мм
|
Даваенная проза. Юрка Віцьбіч. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 232 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 19).
ISBN 978-985-7007-17-2
Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920-1930-х гг. Выданне з’яўляецца новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.
ЗМЕСТ
Даваенны Віцьбіч. Лявон Юрэвіч
Аўтабіяграфія
Смерць Ірмы Лаймінг
Арцыбіскуп і смерд
Лшоно Габоо Бійрушалайм
«Узвышша»
Лісты да Антона Адамовіча
Не чарнілам, а крывёю
«Люблю я, разумееце, Віцебск»
З ліставання
Бібліяграфія Юркі Віцьбіча Укладальнікі Алена і Лявон Юрэвічы
Юрка Віцьбіч (2 чэрвеня 1905 - 4 студзеня 1975 г.) нарадзiўся ў Велiжы на Вiцебшчыне (цяпер навонкi межаў Беларусі) ў сям’i святароў. Вось вестка перададзеная самым пiсьменнiкам: «Будучи сыном и внуком православных священников, замученых большевиками, я не в состоянии никогда забыть, что мой прадед — униатский священник, умер одиноким и слепым в ссылке, в Саравском монастыре Темниковского уезда, Тамбовской губернии. Это личное — капля в море страданий белорусского народа...»
Пасля заканчэння тэхнiкума працаваць настаўнiкам будучаму пiсьменнiку не дазволiлi з-за «сацыяльна чуждага паходжання». Выязджае ён тады ў Маскву i на працягу 10 гадоў працуе на хімiчных заводах, каб здабыць права на вышэйшую адукацыю. Аднак i там спаткала яго няўдача: на вайсковым заводзе ў час аварыi ён атруцiўся фасгенам i стаўся няздатным да працы. Вяртаецца на Беларусь i ў далейшым здабывае асьвету саматугам. З яго пазнейшых твораў можна судзiць пра яго зацiкаўленні ў розных галiнах ведаў, а перадусiм у такiх як лiтаратура, археалогiя, этнаграфiя, фальклор, гiсторыя мастацтва i гiсторыя наагул.
У вераснi 1939 г. удзельнічае ў навуковай экспэдыцыi па даследванні помнiкаў рэвалюцыi, гiсторыi i мастацтва ў Воршы. У тым жа годзе едзе ў Крошын, дзе знаходзіць магiлу паэта Паўлюка Бахрыма. Вiцьбiч першы устанавiў дату смерцi Бахрыма: 1891, што за iм паўтарыў Язэп Найдзюк у сваей гiсторыi, а пасля савецкi даследчык Бас.
У студзенi 1941 г. Вiцьбiч трапляе ў НВКД-эшную катавальню за тое, што ўхiтрыўся паставiць помнiк на магiлах вялiкiх паўстанцаў. Пра гэта паўстанне ён пазней надрукуе нарыс у «Бацькаўшчыне».
У час вайны Вiцьбiч разам з мацi i жонкай трапляе ў Нямеччыну. У 1945 г. знаходзiцца ў вёсцы Эмеркiнген паблiзу гораду Эгiнгэну (Вюртэмбэрг).
Калi Нямеччына здала зброю, новая эпоха пачалася для свету, а таксама i для беларускiх уцекачоў. Для апошніх пачаўся г.зв. дэпiсаўскi пэрыяд. Паўстаюць у розных зонах акупацыйнай Нямеччыны ДП лагеры, а з імі шмат розных арганiзацый, з якiмi ажывiўся i беларускi друк, няхай-сабе на дрэненькай паперы i адбiты на рататары.
Юрка Віцьбіч з’яўляецца рэдактарам 2 часопісаў: «Шыпшына» (лiтаратурна-мастацкi часопiс, якога выйшла 9 нумароў у 1946—50 гг.; орган лiтературнага аб’яднання той самай назвы) i «Зьвiняць Званы Сьвятой Сафii» (выдаваўся ў 1946—1947 гг., выйшла 8 нумароў). Згуртаванне «Шыпшына» паўстала ў адным з лагераў ДП на ўскраiне Рэгенсбурга 9 красавiка 1946 г. Яе закладчыкамi былi Вiцьбiч, Арсеньева, Золак (Данiловiч), Сяднёў. Хутка яно згуртавала ўсiх паэтаў i пiсьменьнiкаў на эмiграцыi.
У часопісе друкавалі свае творы больш 30 аўтараў, не ўлiчваючы аўтараў iншых нацыянальнасцяў. Апроч таго з’яўляліся ў «Шыпшыне» творы пiсьменнiкаў, што жылi ў Беларусi, але сярод іх імёнаў не было Купалы, Коласа, Цёткi цi iншых нашых класікаў. Друкавалiся ў «Шыпшыне» або зусiм арыгiнальныя творы, або мала вядомыя пераважна бальшавiкамi закатаваных пiсьменнiкаў.
Хаця ўжо ў палове 1946 г. была гутарка аб «Беларускiм Фронце Лiтаратуры i Мастацтва», зварот да мастакоў, каб яго стварыць, быў падпiсаны Усеваладам Качанскiм, Юркам Вiцьбiчом i Мiкалаем Кругловiчам толькi 1 лютага 1949 г., а надрукаваны ў «Беларускiм Слове» 5 лютага 1949 г. Быў гэта апошнi нумар газеты, рэдактарам якой выступаў Ю.Вiцьбiч.
На жаль, Беларускi Фронт Лiтаратуры i Мастацтва ня змог праявiць большай дзейнасьцi, бо i арганiзацыi з пэўнай ужо прошласцю паволi ўмiралi, як прыкладам «Шыпшына». Калi арганiзатары згуртавання i супрацоўнiкi раз’ехалiся па ўсiх кутках свету, некаторыя з iх зацiхлi назаўсёды, iншыя адыйшлi ў вечнасьць, а згуртаванне Шыпшына само сабой лiквiдавалася. Смерць яго закладчыка Юркi Вiцьбiча лiквiдацыю толькi прыпячатала.
Паводле Юрася Гарбінскага