![]() |
1.79 р.
Вага: 320 г
Памеры: 200x130 мм
|
Вершы. Загадкі. Скорагаворкі. Казка. – Мінск : Мастацкая літаратура 2004.— 87 с. іл.
ISBN 985-02-0690-Х
Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Кастусь Жук вядомы як аўтар шматлікіх кніг для дарослых, а таксама кніжкі для дзяцей «Шпак купіў магнітафон». Новы зборнік паэта зацікавіць маленькага чытача незвычайнымі сюжэтамі, навізной адкрыцця свету.
ЗМЕСТ
Дзіўнае дзіва
Вершы
Навіна
Сям’я
Новы фотаапарат
Мім
Зямныя лекары
Рыба на калёсах
Пякучыя ледзяшы
Валерка і талеркі
Парасяты
Малюнкі ў ахвоту
Дзядзька Слон
Дзіўны дзед
Геша
Малінаўка
Сябры
Паслухмяны вучань
Шчодрая крынічка
Мішка і кніжка
Няўважлівы вожык
Кран
Бегемот без ботаў
Дзіўнае дзіва
Тэлеантэны
Ляснымі сцежкамі
Родная мова
Шкляны ручаёк
Мурашынае метро
Клён
Беларуская зіма
Салаўіная жалейка
I радасць, і любоў
Лясное возера
Карта роднай Беларусі
Гонар за брата
Жывы клубок
Святлафор
Вярблюд
Лятучая шапка
Сумарная дзесятка
Урок з вітамінкаю
Спевакі
Каласы
Бусліны аэрадром
Варажба вераб’я
Загадкі, скорагаворкі
Хто мы?
Варажба вераб’я
Рагаты барадач
Кот і кілбасы
Цуда-аловак
Вадалаз і лаз
Сава-недарэка
Работа ў ахвоту
Міла і мыла
Снежань, Студзень, Люты
Няпрадва
Ліза і ліса
Дзіцячы дом
«Магнітнае» прыцягненне
Гарбуз і канфуз
Якасная праполка
Піліп і Піла
Сарока і сыр
Крот і гарод
Лань і лось
Летні поўдзень
Дзед Цімох
Каго баяцца дрэвы?
Як мядзведзь стаў пчаляром
Казка
Кастусь Жук – нарадзіўся 02.05.1954 г. у вёсцы Затур'я Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Сейлавіцкай сярэдняй школы (1971) і курсаў шафёраў пры Нясвіжскім аўтамотаклубе ДТСААФ (1972) служыў у Савецкай Арміі (1972-1974). Працаваў наладчыкам, электразваршчыкам на Менскім трактарным заводзе (1974-1979) і адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1981). Быў літсупрацоўнікам газеты «Чырвоная змена» (1979), карэспадэнтам шматтыражнай газеты менскіх будаўнікоў «На стройках Минска» (1979-1981). З 1981 г. працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні. У 1986-1988 гг. - слухач Менскай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ. З 1988 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1988 г.
Першыя вершы апублікаваў у 1968 г. (нясвіжская раённая газета «Чырвоны сцяг»). У 1979 г. дэбютаваў першай кніжкай вершаў у калектыўным зборніку «Нашчадкі». Аўтар кніг вершаў і паэм «Планета маёй душы» (1982), «Зямная ноша» (1988).