![]() |
4.99 р.
Вага: 370 г
Памеры: 145x220 мм
|
Аповесць : для дзяцей сярэдняга школьнага узросту. / Васіль Жушма ; малюнкі Д. Руновай. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 216 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.
ISBN: 978-985-6994-70-1
Гэта кніга пра жыццё беларускага лесу, узаемаадносіны звяроў і птушак. Пра добрых і спагадлівых людзей. Аўтар разам з гераіняй аповесці вавёрачкай Гарэзай уводзіць чытачоў у таямнічы свет роднай прыроды, дапамагае лепш разабрацца ва ўзаемаадносінах яе і чалавека, зразумець законы жыцця насельнікаў лесу. Галоўная мэта – выхаванне ў чытачоў высокіх грамадзянскіх якасцей, эстэтычнага ўспрыняцця навакольнага свету.
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.
Ад аўтара
Аповесць «Гарэза» напісана ў выніку амаль дзесяці гадоў вандровак па лясах Беларусі. 3 фотаапаратам у руках назіраў я за роднай прыродай. Бачыў многа цікавага. Шмат розных сустрэч са звярамі, птушкамі, насякомымі назаўсёды засталіся ў памяці, на фотаплёнцы. Мой абвостраны інтарэс выклікаюць усе без выключэння дзікія істоты, але з самага дзяцінства з асаблівай сімпатыяй стаўлюся да вавёрак. У нашых палескіх лясах іх вельмі многа. Сотні разоў рабіліся яны прадметам маіх назіранняў. Не адзін раз прыходзіла думка напісаць пра вавёрку, расказаць пра яе жыццё, такое няпростае ў свеце дзікай прыроды. Але нешта ўвесь час стрымлівала, не давала ўзяцца за пяро, пакуль не прыйшла ідэя праз лёс адной вавёрачкі паказаць самыя розныя бакі жыцця беларускага лесу. Каб чытач яе вачыма глянуў на таямніцы прыроды, на ўзаемаадносіны звяроў і птушак у натуральных абставінах.
Атрымалася аповесць. Але не зусім звычайная, а складзеная з асобных абразкоў-апавяданняў. Знітоўвае іх у адно цэлае пастаянная прысутнасць вавёрачкі. Нават яе пазіцыя. Дзеля гэтага звярок надзелены некаторай здольнасцю мысліць, усведамляць сувязі паміж прадметамі і з’явамі. Ну, і, вядома, ненатольнай цікаўнасцю, дарэчы, вельмі характэрнай для гэтых звяркоў.
На старонках кніжкі Гарэза праіснавала амаль два гады. Трапляла ў самыя розныя сітуацыі, жыла сярод людзей, якія выратавалі яе ад смерці. У канцы вавёрку выпускаюць на волю. Зноў яе чакае самастойнае жыццё, новыя прыгоды.
Васiль Жушма(нар. 1952) — лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў, аўтар персанальных фотавыстаў у Брэсце, Пінску і Іванаве, пераможца рэспубліканскага фота-інфармацыйнага тэлевізійнага конкурса, прысвечанага Алімпійскім гульням у Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. Нарыс "Гарэза" Васіля Жушмы апублікаваны ў кнізе Уладзіміра Саламахі "Сусвет дабрыні" (Мінск : Мастацкая літаратура, 2005). Лаўрэат дзяржаўнай літаратурнай стыпендыі. Пераможца абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб'яднаных раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў у 2007 годзе ў намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт".