Зыбкоўскі Браніслаў. Сцяжынкамі Якуба Коласа

Зыбкоўскі Браніслаў. Сцяжынкамі Якуба Коласа
4.99 р.
Вага: 160 г
Памеры: 145x200 мм



Сцяжынкамі Якуба Коласа : апавяданні: для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту / Браніслаў Зубкоўскі; маcтак Віталь Дударэнка. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. — 88 с. : іл.

ISBN 978-985-6994-91-6

Вы трымаеце ў руках унікальную кнігу, якая дазволіць па-новаму паглядзець на асобу класіка беларускай літаратуры. Крок за крокам — старонка за старонкай — вы пройдзеце сцяжынкамі Якуба Коласа.

Якуб Колас і Пухавіччына

Пухавіччына — тая старонка, якая моцна натхняла народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Так склалася, што, пачынаючы з першай паловы 30-х гадоў XX стагоддзя, ён па-сапраўднаму парадніўся з гэтым краем. Станцыя Талька, вёскі Загібелька, Вусце, Беразянка, Балачанка сталі своеасаблівай з'явай у жыцці і творчасці пісьменніка. Прыязджаючы штолета з сям'ёй у якую-небудзь з гэтых вёсак, Канстанцін Міхайлавіч не толькі адпачываў, купаўся і вудзіў рыбу ў рэчках Балачанка, Талька, Свіслач, хадзіў у лес за баравікамі, падасінавікамі, рыжыкамі, але і шмат пісаў. Многія мясцовыя жыхары, асабліва дзеці, шчыра пасябравалі з паэтам, сталі прататыпамі некаторых герояў Коласавых твораў. Іх вобразы ўяўляюць сабой сапраўдныя народныя характары.

Што гэта так, вам, юныя сябры, лёгка будзе ўпэўніцца, прачытаўшы апавяданні, змешчаныя ў гэтай кнізе. А напісаў яе беларускі пісьменнік Браніслаў Зубкоўскі, які родам з Пухавіччыны.

Браніслаў Аляксандравіч зараз жыве ў Мар'інай Горцы, што зусім недалёка, доўгія гады настаўнічаў у гэтым краі. Выкладаў беларускую літаратуру, працаваў дырэктарам школы. I ўвесь вольны час вандраваў па коласаўскіх мясцінах Пухавіччыны, сустракаўся з тымі, хто памятаў прыезды Коласа ў іх край. Часам разам з сабою браў на экскурсіі школьнікаў.

Сустрэчы, жыццёвыя назіранні, а яшчэ рэакцыя школьнікаў на пачутыя расповеды пра незвычайныя выпадкі Коласавага летавання ў пухавіцкіх вёсачках, зрабілі апавяданні вельмі цікавымі. Некаторыя з твораў пра Якуба Коласа на Пухавіччыне ўжо друкаваліся ў перыядычных выданнях — у газетах «Літаратура і мастацтва», «Раніца», «Настаўніцкая газета», «Мінская праўда», у часопісах «Вясёлка» і «Бярозка». Шэраг твораў перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы.

Давайце ж і мы, сябры, далучымся да больш глыбокага пазнання характараў коласаўскіх герояў, вобразу самога паэта і пройдзем разам з Браніславам Зубкоўскім непаўторнымі сцяжынкамі Якуба Коласа.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

 

ЗМЕСТ

Якуб Колас i Пухавіччына (Алесь Карлюкевіч)

ЯК ВОГНІКІ ЗНІКЛІ

ЯК МАЛЬВІНУ РАТАВАЛІ

«ЗАГІБЕЛЬКА ЛЕПШ ПАРЫЖА»

САКРЭТЫ БЕЗ САКРЭТАЎ

ШАХМАТЫ

АЛАДКІ... 3 ЯБЛЫКАМІ

АЛЕНКА-ВАРАЖБІТКА

САПСАВАНЫ НАСТРОЙ

ПЕРАКОРМЛЕНАЯ РЫБА

ЯК БАРАВІКІ НА ПНЯХ ВЫРАСЛІ

КРЫНІЧКА

ХАТНЯЕ ЗАДАННЕ НА ВЯСНУ

ПАЗАЛОЧАНАЯ ПЧАЛА

ПАМІЖ ЛЮДЗЕЙ CBAIX

КОЛАСАЎ ГРУЗАВІЧОК

ХТО ЛАСТАВАК НАПУЖАЎ?

ПАСЯБРАВАЛІ

ЛЯСНЫ МУРАШ ЗАГАДАЎ

ГУКАННЕ ПТУШАК У БАЛАЧАНЦЫ

СЯМЕЙНАЯ РЭЛІКВІЯ


Раім таксама паглядзець:
Колас Якуб. Новая Зямля
6.49 р.

Колас Якуб. Новая Зямля

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 08:24:01. Чытае Мікола Рабычын. (p) BelTonMedia, 2008.

Колас Якуб. Сымон-музыка
6.49 р.

Колас Якуб. Сымон-музыка

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 5:29:48. Чытае Валер Шушкевіч. (p) BelTonMedia, 2008.

Якуб Колас. Творы
6.49 р.

Якуб Колас. Творы

У кнігу увайшоў адзін з найбольш значных твораў беларускай літаратуры —паэма «Новая зямля», а таксама празаічныя творы, сярод якіх апавяданні і знакамітыя «Казкі жыцця».

Карлюкевіч Алесь. І марам волю дам
6.99 р.

Карлюкевіч Алесь. І марам волю дам

На старонках кнігі чытача чакаюць сустрэчы з А.Ельскім, М.Чаротам, Я.Коласам, А.Вольным, П.Глебкам, М.Паслядовічам, П.Рунцом, А.Бачылам, Г.Кляўко, Т.Бондар і іншымі беларускімі паэтамі, празаікамі, драматургамі. Шмат хто з іх нарадзіўся на Пухавіччыне, іншыя былі тут частымі гасцямі, пісалі свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных вёсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа...