![]() |
2.27 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
11 трэкаў + відэакліп "Африка" / Агульны час аўдыё 51:57. Працягласьць відэа 03:55. © beZ bileta, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009. (р) beZ bileta, ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.
Трэк-ліст
1. Африка
2. Антициклон
3. 1:1
4. Страна приливов
5. Давай останемся
6. Танцуй
7. Сияние
8. По ветру
9. Желтые светофоры
10. Красному диску солнца (feat. Сергей Михалок)
11. Странная жизнь (bonus)
Відэабонус:
12. Африка (кліп)
+ буклет на 12 старонак з тэкстамі песень і фотаздымкамі ўдзельнікаў калектыву
Афіцыйны сайт гурту: www.bezbileta.net
Прыемна канстатаваць факт, што ў Беларусі шмат "лепшых" гуртоў, якія выдаюць свае "лепшыя" альбомы. Вось такі лепшы гурт "Без Білета" выдаў свой лепшы летні альбом "Афрыка".
Такая "Афрыка": цалкам пазітыўная, танцавальная, смелая, часам задуменная і філасофская. "Безбілетная Афрыка" складаецца з 10 арыгінальных уласна "афрыканскіх" твораў, летняга бонуса "Странная жизнь" і "афрыканскага" кліпа, знятага, напэўна, у раёне Сухарава і Мінскага мора.
У канцэптуальным сэнсе "Афрыка" – найбольш зразумелы альбом "Без Білета": Віталь Артыст інтуітыўна адчуў свае глыбокія афрыканскія карані і злучыў з імі сваё беларускае сучаснае. Атрымалася добра – лёгка, проста, празрыста і якасна.
"Афрыка" ад Віталя Артыста – гэта не геаграфічная кропка свету, а, перш-найперш, лета, цеплыня ўнутры цябе і наўкол… Афрыка, як стан душы і сэрца, сон і ява свядомасці. А яшчэ – мара, на крылах якой можна лунаць, дзе заўгодна, абляцець увесь свет... (Паводле Эўрапейскага радыё для Беларусі)
Падрабязьней пра альбом "Africa" тут або тут.
Фрагмэнт трэку "Африка" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.