![]() |
1.60 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
22 трэкі / Агульны час гучаньня 01:00:04. (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.
Трэк-ліст:
1. Аннуся-сардэнька. Канцона з "Полацкага сшытку" (1640/1670). Ананім (XVII ст.), апрацоўка К. Шарава. (1'24)
2. Дзе б ты ні была, кахана... Канцона з "Полацкага сшытку". Ананім (XVII ст.), апрацоўка К. Шарава. (2'22)
3. Боже, помощи вышняго вручится. Псальма 90. В. Цітоў (каля 1650-1710), апрацоўка К. Шарава. Словы С. Полацкага з "Псалтыри рифмотворной". (2'26)
4. Ты, сэрца, спіш... Серэнада з "Курантаў" (1733). Ананім (XVII/XVIII стст.), апрацоўка А. Сідарава. (2'03)
5. Ах, сэрца... Жалобнае галашэнне з сшытку "Жальбы" (Планкты). А. Германоўскі (XVII/XVIII стст. гады жыцця невядомыя), апрацоўка Г. Каржанеўскай. Словы невядомага аўтара, пераклад У. Мархеля. (2'23)
6. Чэраз рэчку, па памосці. Застольны віват з "Курантаў" (1733). Ананім (XVII/XVIII стст.), апрацоўка А. Сідарава. (2'07)
7. Арыя Касі (II д.) з оперы "Чужое багацце нікому не служыць" (1785). Я. Д. Голанд (1746-1827) – У. Байдаў (н. 1954). Словы невядомага аўтара, пераклад В. Сёмухі. (4'02)
8. Benedictus. Арыя сапрана з "Requiem" (1815). Я. Казлоўскі (1757-1831). (4'52)
9. Арыя Фаўста (II д.) з оперы "Фаўст" (1820). А. Радзівіл (1775-1833). Словы
Ё. В. Гётэ, пераклад В. Сёмухі. (3'55)
10. Дафнісу. М. Кл. Агінскі (1765-1833). Словы Д. Перучыні, пераклад Ю. Тамашзеіч і В. Сёмухі. (3'30)
11. Старая песенька. Н. Орда (1807-1883). Словы А. Плуга, пераклад У. Мархеля. (2'58)
12. Domine nе infurore tuo. С. Манюшка (1819-1872). Словы паводле "Псалтыры Давіда". (1'52)
13. Ах, далёка замуж... С. Манюшка. Словы Я. Чачота, пераклад У. Дубоўкі. (2'41)
14. Штось і хтось. С. Манюшка. Словы Э. Жэлігоўскага, пераклад У. Мархеля. (1'22)
15. Зорка Венера. С. Рак-Міхайлоўскі (1885-1937), апрацоўка І. Алоўнікава. Словы М. Багдановіча. (3'06)
16. Раманс Вронака (I д.) з оперы "Яснае світанне" (1958). А. Туранкоў (1886-1958). Словы А. Бачылы. (1'46)
17. Скірпуся. Л. Захлеўны (н. 1947). Словы М. Багдановіча. (1'31)
18. Вы куда, куда, ручьи. І. Лучанок (н. 1938). Словы С. Капуцікян. (2'22)
19. Арыя Апалона з оперы "Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас" (1789/1991). P. Вардоцкі (XVIII ст.) – Д. Смольскі (н. 1937). Словы М. Цяцерскага (XVIII ст.), пераклад С. Клімковіч. (2'53)
20. Знак беды. Д. Смольскі. Словы Т. Кузаўлёвай. (3'28)
21. Цераз рэчаньку, цераз балота падай ручаньку, мае залота. Беларуская народная песня ў апрацоўцы Т. Івановай. (2'21)
22. Ой, калінушка, ой, малінушка. Фантазія на тэму беларускай народнай песні. У. Солтан (1953-1997). (4'33)
+ буклет на 12 старонак з падрабязным апісаньнем і фотаздымкамі
Беларусь – спеўная краіна. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова зазірнуць у шматтомныя зборы беларускага фальклору. Не менш выразнай выглядае і акадэмічная традыцыя вакальнай культуры беларусаў. Доследы апошніх дзесяцігоддзяў у гэтай галіне далі багаты плён. Штогод і ў сталіцы, і ў іншых гарадах нашай краіны адбываюцца канцэрты і нават цэлыя фестывалі, на якіх прадстаўляюцца слухачам усё новыя і новыя здабыткі навукоўцаў і выканаўцаў музычнай мінуўшчыны Беларусі. У часы сярэднявечча Беларусь у Еўропе называлі краінай замкаў. Вялікапышныя замкі, палацавыя комплексы, загарадныя рэзідэнцыі беларускіх магнатаў славіліся як культурныя цэнтры еўрапейскага значэння. Слонім, Гародня, Ружаны і, вядома, Нясвіж – маленькі Парыж – уражвалі сучаснікаў сваімі карціннымі галерэямі, бібліятэкамі, тэатральнымі пастаноўкамі. Прадстаўнікі ўплывовых родаў прысвячалі сябе мастацкай творчасці...
Падрабязьней пра дыск "Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі" тут або тут.
Фрагмэнты трэкаў "Аннуся-сардэнька" (1) і "Старая песенька" (2) можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.