![]() |
1.44 р.
Вага: 110 г
Памеры: 0x0 мм
|
32 трэкі / Агульны час гучаньня 59:46. © Гурт "Ліцвіны", 1996. © Limas, 1996. (p) Limas, 1996.
Трэк-ліст
1. Як маладую адорваюць
3. Як каравай нясуць
4. Па вуліцы, ды па шырокуй
5. Маці сына ювыпроводжала
6. размова паміж песнямі
7. Як маладую выводзяць
8. Сват
9. У зелёнай дуброве
10. размова паміж песнямі
11. Да сядзела Купалля на плоце
12. Да было у Юр’я тры дачушачкі
13. Шастак
14. размова паміж песнямі
15. Каліна-маліна мая
16. размова паміж песнямі
17. Каля гаю, там дзе рэчка
18. Вальс Балкоўскага
19. У вумнага Колечкі вумная жана
20. размова паміж песнямі
21. Акуліна
22. Да й адбілась ад роду
23. Юрачка
24. размова паміж песнямі
25. Пумажы, маці, нам вясну гукаці
26. Па загонах (полька)
27. Як пайду я да броду да й па чыстую воду
28. Ах, бедная я
29. Шабасоўка (полька)
30. Каліна-маліна над яром стаяла
31. размова паміж песнямі
32. Да каханкі (вальс)
+ буклет на 6 старонак з прадмоваю на беларускай і польскай мовах
5 сакавіка – гэта не з нагоды смерці Сталіна. Гэта дата канцэрта "Літвіноў", які ў 1996 годзе запісаў Пётр Цюрыкаў, і які можна паслухаць на гэтым дыску.
Дыск не з'яўляецца чарговым студыйным альбомам гурта "Ліцвіны". Таму і складаецца ён з твораў або змешчаных на папярэдніх альбомах, або запланаваных на наступныя. Прэм'ера большасці новых твораў адбылася ў кастрычніку 1995 года на III Сусветным цымбальным кангрэсе ў Браціславе, дзе "Ліцвіны" прадстаўлялі ігру на аўтэнтычных (не акадэмічных) беларускіх цымбалах у спалучэнні са спевамі і з іншымі рарытэтнымі інструментамі. "У вумнага Колечкі вумная жана" і "Да каханкі" 5 Сакавіка выконваліся ўпершыню.
Хаця гурт існаваў ужо 5 гадоў, гэта быў першы канцэрт "Ліцвіноў", пра які можна было прачытаць на афішных шчытох і на які можна было купіць квіток. Канцэрт быў чыста акустычны, запісваўся на двухмікрафоннай сістэме, таму можна добра пачуць залу. Адчувальныя таксама рухі па сцэне, перададзеныя рэальнай стэрэабазай, чуваць, як дуда раптам адыходзіць назад, саступіўшы авансцэну спевакам, і хаваецца за іх. Словам, альбом не мае "вылізанасці". характэрнай для студыйных запісаў. але даносіць акустыку рэальнага канцэрту і, галоўнае, – тую непаўторную атмасферу, якая пануе на канцэртах "Ліцвіноў".
Фрагмэнт трэку "Да каханкі" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.