![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x124 мм
|
Гэтая казка можа быць яркай ілюстрацыяй таго, якім ёсьць беларус на самой справе, з усімі ягонымі праблемамі, комплексамі ды страхамі.
Трэк-ліст
1. Беларуская народная казка “Салдат-доктар”
2. Вясельны маршык
3. Фаніпальскі вальс
4. Марш белякова
Дыск можна назваць хутчэй сайд-праектам удзельнікаў гурта. Яны запісалі музычную прыпавесьць «Салдат-доктар», створаную паводле аднайменнай казкі. Алег Хаменка дасьледаваў яе, і ўсё, што зьвязана з гэтым сюжэтам, цягам васьмі гадоў і вось як ён сьцісла перадае сэнс твора: «Гэтая казка можа быць яркай ілюстрацыяй таго, якім ёсьць беларус на самой справе, з усімі ягонымі праблемамі, комплексамі ды страхамі». Выканаўца папярэджвае, што казка разьлічаная на аўдыторыю пасьля 10 гадоў і раіць паслухаць яе перадусім дарослым.