Песняры. Распавядальная

Песняры. Распавядальная
1.45 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



11 трэкаў + відэа "Распавядальная"/ Агульны час 44:38. © БДА "Песняры", ТДА "Вестрекордс-плюс", 2007 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2007.

Трэк-ліст

1. Intro. Сёння Купала – заўтра Ян (апрацоўка В. Ткачэнка)
2. Паланез (М. К. Агінскі – В. Шарапаў)
3. Зачараваная мая (І. Лучанок – Г. Бураўкін)
4. Саўка ды Грышка (бел. нар. песня, апрацоўка В. Ткачэнка)
5. Ганна (В. Шарапаў – Я. Колас)
6. Полынь трава (В. Шарапаў – В. Шарапаў)
7. Романс Рощина (Н. Багаслоўскі – Н. Дарызо)
8. Почтовый роман (Л. Шырын – А. Касцюгоў)
9. Мой родны кут (І. Лучанок – Я. Колас)
10. Ля замкавай гары (В. Шарапаў – В. Шарапаў)
11. Есть такая речка (Д. Журбін – Е. Шавелева)

Бонус: відэа "Распавядальная"

+ буклет з постарам Беларускага Дзяржаўнага Ансамбля "Песняры"

Афіцыйны сайт БДА "Песняры": www.pesnyary.by

Новая студыйная праца легендарнага калектыву – альбом "Распавядальная" – займае ў дыскаграфіі дзяржаўных "Песьняроў" асаблівае месца. Бо гэта першы альбом пасьля сыходу Мулявіна. Па праслухоўваньні ён пакідае дваістае ўражаньне. З аднаго боку, "Песьняры" працягваюць трымаць марку, датычна вакальнага ды музычнага майстэрства. Прафэсіяналы суворыя! Нездарма некаторых музыкаў з гэтага складу запрашаў на працу яшчэ Мулявін. Свае вакальныя магчымасьці "Песьняры" дэманструюць ужо на самым пачатку кружэлкі, выконваючы акапэла "Сёньня Купала" з адсылкай да кароннай "Рэчанькі" 20-гадовай даўніны, якая зачаравала паўсьвета. Новы кіраўнік ансамблю Вячаслаў Шарапаў можа ў размове зьвязаць два словы па-беларуску, добра адчувае "песьняроўскі" фармат ("Распавядальная" яго аўтарства магла б увайсьці ў "залаты" рэпэртуар "Песьняроў") ды яшчэ й піша някепскія тэксты. Праўда, часам не стае яму гістарычных ведаў.

На новым альбоме "Песьняроў" хацелася пачуць ўласнае ад гадаванцаў Мулявіна. Але сустракаем тут таго ж самага "Саўку ды Грышку", "Мой родны кут" ды "Зачараваную". Але аранжыроўкі сьвяжэйшыя. Можна пачуць і цікавыя прыпадабненьні старым "Песьнярам", як "Ганна" на Якуба Коласа. Нічога прынцыпова новага ў "песьняроўскі" даробак музыкі ня ўносяць, нібыта баючыся датыкнуцца да нечага непарушнага. Гэтая праца слушна называецца "Распавядальная", бо сёньняшнія "Песьняры" пакліканыя выконваць перадусім настальгічную функцыю. Іх песьні ідуць на "ўра" перад публікай, якая памятае чэргі па "песьняроўскія" кружэлкі ў музычных крамах. Для тых, хто пераняў у часы маладосьці "мулявінскую" моду. Для тых, хто з дапамогай гэтых песень прыйшоў да беларускае мовы. Гэтым удзельнікам ансамблю дужа няпроста: з аднаго боку на іх цісне амаль 40-гадовы цяжар "Песьняроў", з другога – дзяржаўная прыналежнасьць. "Калі са мной не працягнуць кантракт, сваіх "Песьняроў" ствараць ня буду", – заявіў на прэзэнтацыі альбому Вячаслаў Шарапаў. Амбітных самастойных асобаў у сёньняшнім БДА сапраўды няма, таму чарговы раскол "Песьняроў" дакладна не адбудзецца.

Тым ня менш "Песьняры" зацікавілі сваімі далейшымі абяцаньнямі. Цяпер яны працуюць над песьнямі на раньнія вершы Янкі Купалы і хочуць пакласьці на музыку творы беларускіх паэтаў 19 стагодзьдзя.

Паводле музычнага парталу Тузін Гітоў.

Падрабязьней пра альбом "Распавядальная" тут.

Фрагмэнт трэку "Ля замкавай гары" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Владимир Мулявин. Голос души. Часть 1. Нерастиражированное
2.49 р.

Владимир Мулявин. Голос души. Часть 1. Нерастиражированное

11 трэкаў / Агульны час гучаньня 43:47. © & (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп".

Ярмоленка Анатоль і ансамбаль "Сябры". Сваяк
2.49 р.

Ярмоленка Анатоль і ансамбаль "Сябры". Сваяк

Анатолий Ярмоленко и ансамбль "Сябры". Свояк / 15 трэкаў / Агульны час гучаньня 54:03. © Анатоль Ярмоленка, "Сябры", 2010. (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп", 2010.

Песняры. Спадчына
3.29 р.

Песняры. Спадчына

11 трэкаў / Агульны час 45:21. © БДА "Песняры", ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009 (р) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.