![]() |
1.44 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
16 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:05:59. © Віктар Шалкевіч, 2005. © БМАgroup, 2006. Жывы канцэрт ў менскім Доме літаратара.
Трэк-ліст
1. Беражыце беларускае (+ анэкдот)
2. Баляда пра Геніка з Друсгенікаў
3. Кухарчыныя дзеці
4. Хамская ўлада
5. Дзякуй, вялікае дзякуй
6. Смутны беларускі блюз
7. Горад
8. "ARCHE" і цагліна з Ружанскага замку
9. Баляда пра Васю (+ анэкдот)
10. Патрыятычнае танґо "Цнота"
11. Кіно "Lvóv"
12. Tango "Manifest"
13. Кароткая Гісторыя Беларусі
14. Цынічнае танґо "Кастрацыя" (+ показкі)
15. Pijmy do dna
16. За сто крокаў да Вострае Брамы
+ буклет на 4 старонкі з прадмоваю і тэкстамі песень "Кухарчыныя дзеці", "Хамская ўлада" і "Смутны беларускі блюз"
Спампаваць відэакліп на песьню "Смутны беларускі блюз" можна тут.
Шарм творчай асобы знакамітага артыста кабарэ й барда Віктара Шалкевіча з Гародні (ці з Поразава, калі казаць аб нараджэньні) добра вядомы ня толькі беларускім аматарам папулярнай музыкі, але й мэляманам Польшчы, Украіны, Францыі, Нямеччыны, ЗША, дзе артыст часта выступаў і перамагаў у конкурсах ды фэстах. Ён выдаў на кампакт-дысках і касэтах нямала шыкоўных канцэптуальных (вострых і трапных, вясёлых і мудрых) альбомаў, якія нязьменна карыстаюцца падвышаным попытам. Але ня кожны заўзяты калекцыянэр тых дыскаў можа сабе ўявіць, як яны адрозьніваюцца ад жывых канцэртаў артыста. Ён жа ня проста сьпявак, а сапраўдны Артыст, вакол якога віруе нястрымны сьмерч эмоцыяў.
İ гаворка ня толькі пра трапнасьць ягоных песень, пра вастрыню анэкдотаў. Нават звычайнае балагурства між песьнямі не дае публіцы расслабіцца ні на сэкунду. Бадай, многія з прыхільнікаў таленту Віктара Шалкевіча даўно зразумелі, што менавіта ён дасьпеў да канцэптуальнага канцэртовага альбому або нават DVD. İ вось гэта здарылася: адзін з шматлікіх аншлягавых канцэртаў, зладжаных лэйблам "БМАgroup" у беларускай сталіцы, быў дыхтоўна зафіксаваны на лічбавых носьбітах і выходзіць у сьвет асобнай кружэлкай, назву якой падказаў знакаміты вобраз неўміручага Караткевіча пра нашага беларускага Хрыста, які прызямліўся ў Гародні. Бо й Шалкевіч жа для нас – гэта бог беларускай бардаўскай песьні. İ нарэшце ён прызямліўся ў беларускай сталіцы. Ды не бяда, што ў Дзень барацьбы з AIDS (ён і гэты нюанс ператварыў у трапны жарт).
Калекцыянэры могуць не турбавацца за арыгінальнасьць зьместу праграмы, бо на 70% яна новая, а да таго ж нясе на сабе жывы эфэкт вашай прысутнасьці на ўнікальных каркаломных шоў Віктара Шалкевіча. Таго самага Віктара Шалкевіча, які ў чэрвені 2006 году на тэатральным фэстывалі ў польскім горадзе Ўроцлаў першым з замежных артыстаў атрымаў прэстыжны Ордэн Усьмешкі.
Дык усьміхаймася разам зь ім!
Рэцэнзія на дыск "Гарадзенец прызямліўся ў Менску" тут.
Фрагмэнт трэку "Баляда пра Васю" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.