Стары Ольса. Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы

Стары Ольса. Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы
1.20 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



17 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:07:33. © Стары Ольса, 2006. (р) БМАgroup, 2006. Усе без выключэння прэзентаваныя песні грунтуюцца на гістарычных крыніцах – пісьмовых творах 14-17 стст. і нотных матэрыялах 16-19 стст.

Трэк-ліст

1. "Слова пахвальнае Георгію..."
Канец 14 – пачатак 15 ст.

2. "Падымалісь чорны хмары..." (Абарона Крычава)
Народная балада 13-16 стст.

3. "Песнь о велебной девици панне Марии" (Багародзіца)
Вайсковы духоўны гімн 14-16 стст.

4. Грунвальдская бітва 1410 г.
Вершаваная аповесьць 1582 г.

5. Пахвала Вітаўту
Панегірычны твор 1430 г.

6. Клецкая бітва
Вершаваная аповесць 1582 г.

7. Пахвала гетману Астрожскаму
Панегірычны твор 1514 г.

8. Аршанская бітва
Вершаваная аповесць 1582 г.

9. "Бог прэпаяса мя сілаю"
Псалом 31 і Песнь В, "Псалтыр" Ф. Скарыны 1517 г.

10. Рыцарства ўсё сышлося
Урывак рыцарскай паэмы 1585 г.

11. "Песнь Монаршэ Вечнэму"
Баявы псальм войска ВКЛ, 1580 г.

12. "Ў каралеўскім войску..."
Народная гістарычная песня 16 ст.

13. Прысвячэнне рыцару А. Рымшу (Аўтару шчыры сябра)
Панегірычны твор 1585 г.

14. Рэвель
Панегірычны твор 1614 г.

15. "Песнь а Будзіне"
Вайсковая песня 1686 г.

16. "Спявалі ўланы..."
Народная балада 17-18 стст.

17. Рыцар Байда
Народная балада 16 ст.

+ тэкставыя дадаткі на дыску: "Тэксты песняў і каментары" і "The songs' lyrics and comments"

Афіцыйны сайт гурту: www.staryolsa.com

Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы

"Кароль памёр і не пакінуў нашчадкаў. Яго набліжаныя пусцілі каралеўскага каня з прымацаванай да яго каралеўскай зброяй, каб ён абраў будучага караля. Два месяцы конь ішоў па краіне. пакуль не падышоў і не пакланіўся ў адной вёсцы старому. Гэты стары зрабіўся каралём Вітаўтам, і доўгі час краіна пры ім квітнела. Калі ён адчуў надыход смерці –загадаў музыкам граць на пахаванні. І калі пасля ягонай смерці краіне будзе пагражаць небяспека – загадаў зноў так зайграць і ён прыйдзе на дапамогу. Каб праверыць словы Вітаўта, пасля яго смерці людзі зайгралі, але не так, і Вітаўт, з'явіўшыся з таго свету раззлаваўся і пракляў людзей. 3 таго часу ў краіне пачаліся бунты..."

Паданне з віцебска-смаленскага памежжа
П. Шпілеўскі. "Падарожжа па Палессю і Беларускім краі". 1852

Зайграйма на старых інструментах забытыя мелодыі, заспявайма старой мовай забытыя песні – каб абудзіліся старыя Героі ды дапамаглі ачысціць Айчыну!

 

Heroic Epos. The Songs of Knights and Gentry of Great Lithuania

The King deceased without heirs. His friends put the King's horse with the King's arms to go so that it could choose the next king. The horse had been roaming around the country for two months before it bowed to an old man in one village. That old man became King Vitaŭt, and the country ruled by him had been thriving for a long time. When he felt approaching dissolution, he ordered his musicians to play at his funeral, and after his death, when the country would be menaced, he ordered them to play like this again, and then he would succour. After his depart, in order to assay Vitaŭt's words, the people started to play when there was no need in it, and Vitaŭt came from the next world, blazed up and cursed the people. Since then there has been no rest in the country..."

A legend from the Viciebsk – Smalensk borderline
P. Špileŭski, Travels In Polesia And Other Belarusan Regions. 1852

Let's play the obliterate tunes on the early instruments. Let's sing the forgotten songs in the old language – so that the ancient Heroes would awake and help us clean our Homeland!

Фрагменты трэкаў "Падымалісь чорны хмары" (1) і "Пахвала Вітаўту" (2) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Музыка сярэднявечных фэстаў / Music of Medieval Festivals
2.49 р.

Музыка сярэднявечных фэстаў / Music of Medieval Festivals

Гурты, прадстаўлены на гэтым дыску, – актыўныя ўдзельнікі фэстаў сярэднявечнай музыкі, такіх як "Старажытная зямля", "Лошыцкі фэст" ды іншыя.

Стары Ольса. Лепшае
4.99 р.

Стары Ольса. Лепшае

19 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:04:56. © З. Сасноўскі, 2009. (p) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.

Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі "Стары Ольса" быў створаны ў 1999 г. і ў 2009 годзе святкуе свой 10-гадовы юбілей.

Стары Ольса. Дрыгула
3.49 р.

Стары Ольса. Дрыгула

13 трэкаў / Агульны час гучаньня 43:23. © Стары Ольса, 2009. (p) БМАgroup, 2009.