Стары Ольса. Лепшае

Стары Ольса. Лепшае
4.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



19 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:04:56. © З. Сасноўскі, 2009. (p) ТДА "Вестрекордс-плюс", 2009.

Трэк-ліст

1. У карчме
2. Saltarello
3. Літвін
4. Гальярда-Балет
5. Бітва пад Воршай
6. Шлях
7. Witany
8. Песня а князю Вітаўце
9. Drumul Draculi
10. Келіх кола
11. Totentanz
12. Ружа
13. Абарона Крычава
14. Рыцар Байда
15. Bransle les Lavandieres
16. Taniec
17. Руевіт (D.J. Anton Mix)
18. Dryguła (D.J. Anton Mix)
19. У карчме (D.J. Anton Mix)

+ буклет на 12 старонак з прадмоваю і фотаздымкамі ўдзельнікаў гурту

Афіцыйны сайт гурту: www.staryolsa.com

Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі "Стары Ольса" быў створаны ў 1999 г. і ў 2009 годзе святкуе свой 10-гадовы юбілей. Першы склад гурту створаны з гомельскіх музыкаў. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне. У рэпертуары – беларускія народныя балады, ваярскія песні, творы кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі ("Полацкі сшытак", “Віленскі сшытак", "Брэсцкі канцыянал"), беларускія канты 16 – пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.

Музыка гурту выконваецца на максімальна магчымых копіях старадаўніх іструментаў: дуды (валынкі), ліра, гуслі, свірэль, сурмы, лютні, цыстры, шалмеі, рэ6ек і інш. Мэта – найбольш поўная рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, дзе быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі.

Гуртом "Стары Ольса" запісаныя 6 студыйных альбомаў, 2 канцэртныя і 1 музычны праект. Музыка гурту ўвайшла ў 8 разнастайных зборнікаў старадаўняй музыкі.

А ўвогуле, мы вельмі разнастайныя і захопленыя людзі, аб'яднаныя (ужо 10 гадоў) у шчырым задавальненні ад грання старой ліцьвінскай і еўрапейскай музыкі. 3 1999 году з намі гралі такія добрыя музыкі, як Косця Арцёменка, Андрэй Хрусталёў, Наталля Арцёменка, Слава "Дрынч" Сальцэвіч (GODS TOWER), Антон Калтуноў (ВУДУ), Дзьмітры Гамзюк, Зміцер Сідаровіч (КАМЕЛОТ), Алесь Жура (MUSICA RADICUM), гурт LITUUS, DJ ANTON MIX (Анатоль Шаўцоў), Кася Радзівілава (РАРОГ), Кася Пінчук (ВАЙДАЛОТ), Аксана Касцян (РАСАЛІЯ).

Актуальны склад гурту на 2009 год:
Зміцер Сасноўскі – дуды (валынкі), вакал
Ілля Кубліцкі – лютні, цыстра
Алесь Чумакоў – гуслі, жалейкі, рэбек, вакал
Марыя Шарый – флейты, жалейкі
Андрэй Апановіч – барабаны
Сяргей Тапчэўскі – барабаны
Аляксей Войцэх – барабаны

Падрабязьней пра дыск "Лепшае" тут.

Фрагмэнт трэку "Saltarello" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
Стары Ольса. Дрыгула
3.49 р.

Стары Ольса. Дрыгула

13 трэкаў / Агульны час гучаньня 43:23. © Стары Ольса, 2009. (p) БМАgroup, 2009.

Стары Ольса. Шлях
3.49 р.

Стары Ольса. Шлях

16 трэкаў / Агульны час гучаньня 42:06. © Stary Olsa, 2003. (p) БМАgroup, 2003. Канцэртны альбом, запісаны падчас выступаў 2002 – 2003 гадоў.

Стары Ольса. Сярэдневечная дыскатэка
3.50 р.

Стары Ольса. Сярэдневечная дыскатэка

13 трэкаў / Агульны час 39:09. © Stary Olsa, 2005. © Вестрекордс-Плюс, БМАgroup, 2005.