![]() |
3.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 0x0 мм
|
16 трэкаў / Агульны час гучаньня 42:06. © Stary Olsa, 2003. (p) БМАgroup, 2003. Канцэртны альбом, запісаны падчас выступаў 2002 – 2003 гадоў.
Трэк-ліст
Менск, студзень 2003
1. Войцех
2. Тотэнтанц
3. Карла
4. Закляцце
5. Гальярда-Балет-Гальярда
6. Выправа
Нясвіж, ліпень 2003
7. A que por
Менск, кастрычнік 2002
8. Танцы
9. Пір
Менск, ліпень 2003
10. Літвін
11. Руевіт
Лепель, красавік 2003
12. Праклён
13. Конскі бранль
14. Анёл
15. Брама
16. Шлях
Афіцыйны сайт гурта: www.staryolsa.com
"Гурт СТАРЫ ОЛЬСА прыйшоў на беларускую музычную сцэну, калі там ужо квітнелі KRIWI, КРАМА, N.R.M. Цяжка было прабівацца тады яшчэ навакам ва ўмовах, калі нават мэтры не рызыкавалі прапанаваць на рынак штогод па альбому. Знакаміты бубнач Кірыла Шэвандо нават выказаўся неяк, што ў нашых эканамічных умовах народ ня здолее праглынуць такую процьму альбомаў, і будзе абвал рынку. СТАРЫ ОЛЬСА адказаў на такія перасьцярогі парадаксальна: як і большасьць заходніх супэрзорак, ён стаў прапаноўваць штогод па альбому. Рынак на такі парадокс адказаў таксама парадаксальна: адразу ўзьнікла... патрэба ў павелічэньні тыражоў! "Келіх Кола" (2000), "Вір" (2001), "Verbum" (2002), "Шлях" (2003) – усе гэтыя дыскі разышліся не адным накладам і працягваюць мець сталы попыт у слухачоў . Набыўшы апошнюю зь пералічаных кружэлак – канцэртны альбом "Шлях" – вы атрымаеце магчымасьць ня толькі праслухаць добра вядомыя творы ў выкананьні ўлюбёнага калектыву, але й адчуць непаўторную атмасфэру жывых выступаў – а на дыску песьні сабраныя ажно зь пяці канцэртаў! – найлепшай фольк-каманды Беларусі". ("Переходный возраст". 2004. №5, люты)
Фрагмэнт трэку "Войцех" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.