![]() |
1.40 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
10 трэкаў / Агульны час гучаньня 43:18. ©, Tlusta Lusta, 2008. (р) БМАgroup, 2008.
Трэк-ліст
1. Romałe
2. Revalucyja
3. Praletar
4. Vanilin
5. Seryjały
6. Ahraharadok
7. Buržuin
8. Ema
9. Supraciŭ
Dadatak:
10. Biuleteń-kamień
+ буклет на 4 старонкі з падрабязнаю інфармацыяй пра альбом
На сваім першым альбоме музыкі ў асноўным дэманструюць цуды інтэрпрэтацыі (зь 10 песень толькі з палову аўтарскіх з улікам інструмэнталу). Цётчын твор "Вера беларуса" пераўтварыўся ў абсалютна безгаловы панк-адцяг "Рамалэ" – яшчэ б духавую сэкцыю і Кустурыца езьдзіў бы ў Горадню па запалкі. Нацыянальна-патрыятычная лірыка Купалы ("Мне сьняцца сны аб Беларусі") тут таксама набыла абсалютна нечаканае ўвасабленьне (літаратуразнаўцам слухаць непажадана!), а гіт Вясны-2006 "Колер маёй рэвалюцыі" музыкі паскорылі ў тэмпе да такой ступені, што вакаліст не пасьпявае сьпяваць за інструмэнтамі. А ёсьць жа яшчэ прыкольны кавэр на МакSім (схаваным бонусам) і на тых жа Deviation. Цешыць, што музыкі ня проста наганяюць банальнага драйву, але і выкарыстоўваюць цікавыя музычныя хады, кідаючы то ў жар, то ў холад (песенькі "Ванілін", "Супраціў").
Паводле музычнага парталу Тузін Гітоў .
Фрагмэнт трэку "Vanilin" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.