Ў / У нескладовае (першы альбом, CD)

Ў / У нескладовае (першы альбом, CD)
4.29 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



Праект Рамана Арлова і Вадзіма Марголіна. / Агульны час гучання 30:17. © ў, 2010. (р) ОДО "Вестрекордс-плюс", 2010.

Трэк-ліст

1. Take me away
Р. Арлоў – Р. Арлоў, А. Краўчанка; выконвае Андрэй Краўчанка

2. Сусвет
Р. Арлоў – Р. Арлоў; выконвае Аляксей Хлястоў

3. На тонкай мяжы
Р. Арлоў – Р. Арлоў; выконваюць Уладзімір Пугач, Руся

4. Караблі
Р. Арлоў – Р. Арлоў; выконвае Аляксей Стокс

5. У нескладовае 2
Р. Арлоў – Р. Арлоў, Б. Штэрн; выконвае Віталь Артыст

6. Не кожны
Р. Арлоў – Р. Арлоў; выконваюць Раман Арлоў, Алег Хаменка, Аляксандр Памідораў

7. Мокры порах
Р. Арлоў – Р. Арлоў; выконвае Віктар Рудэнка; запіс жывога гуку з праекта тэлеканала СТВ "Зорны рынг"

8. У нескладовае 1
Р. Арлоў – Р. Арлоў, Б. Штэрн; выконваюць Яўген Чалышаў, Віктар Рудэнка, Ганна Хітрык Аляксей Стокс

+ буклет на 8 старонак з тэкстамі песень і выявамі вакалістаў

Раман Арлоў пераняў cёлета эстафэту ад Вайцюшкевіча і Вольскага і працягнуў даўнюю беларускую традыцыю супольных праектаў. Праўда, у адрозьненьне ад "Анёлка" і "Такога няма нідзе" – "У нескладовае" заяўляецца, як праект з працягам. На гэта хочацца спадзявацца, хоць альбом пакідае ўражаньне, што яго завадатары выціснулі зь сябе ўсё, што маглі. Хапіла іх на восем трэкаў, якія выконваюць артысты, што даўно гуляюць у якасьці запрошаных вакалістаў з праекту ў праект, так і асобы ў пэўнай ступені нечаканыя, як Андрэй Краўчанка, былы лідэр падзабытага беларускага гурта сярэдзіны 90-х Why Not, ці поп-сьпявак Аляксей Хлястоў.

Самы удалы нумар у альбоме – песьня "Ня кожны" зь вялікай колькасьцю цікавых разынак, але зусім імі не перанасычаная. Тут гарманічна сплятаюцца таямнічыя бэкі Хаменкі, вакальная партыя Арлова ў стылі Славы Кораня, жыцьцярадасны рэп Памідорава і дзявочыя падпеўкі. У музычным пляне гучыць вельмі смачна: клявішы задаюць настрой на пачатку, а гітара з рытм-сэкцыяй суправаджаюць вакал далей і не выпінаюцца. (Сяргей Будкін, паводле Experty.by)

Падрабязней пра " У нескладовае" тут і тут.

Падрабязней пра дэбютны альбом " У нескладовага" тут і тут.

Паглядзець першы кліп гурту "У нескладовае" можна тут.

Фрагменты трэкаў "На тонкай мяжы" (1), "Сусвет" (2) і "У нескладовае 2" (3) можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.


Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
beZ bileta. Africa
2.27 р.

beZ bileta. Africa

Прыемна канстатаваць факт, што ў Беларусі шмат "лепшых" гуртоў, якія выдаюць свае "лепшыя" альбомы. Вось такі лепшы гурт "Без Білета" выдаў свой лепшы летні альбом "Афрыка".

Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда
2.49 р.

Dali. Zагадкі Zігмунда Фрэйда

"Zагадкі Zігмунда Фрэйда" – вельмі веснавая назва. Менавіта вясною сэрца спрабуе выскачыць з цела і несціся насустрач яшчэ аднаму такому ж апантанаму сэрцу. І ва ўсім вінаваты тут спадар Фрэйд, як не круці. У ролі даследчыкаў "фрэйдызму" вырашыў выступіць беларускі гурт "Dali".

IQ48. Героі!
3.48 р.

IQ48. Героі!

IQ48 можна дараваць усё, што недаравальнае іншым: і мовэтонаўскія цытаты з савецкіх кінафільмаў, і няроўны вакал, і не заўжды выкшталцоныя тэксты, бо яны ствараюць настрой, бачна, што іх прэ, ад таго і прэшся сам.