![]() |
14.99 р.
Вага: 140 г
Памеры: 140x125 мм
|
На дыску адзінаццаць калыханак, напісаных Зьміцерам у супрацы зь лепшымі паэтамі сучаснай Беларусі – Рыгорам Барадуліным, Уладзімерам Някляевым, Міхалам Анемпадыставым, Алесем Камоцкім, Леанідам Дранько-Майсюк, У. Шведам. Тое, што па словах Юлі Ляшкевіч задумывалася, як адна калыханачка, вылілася ў вялікі, вельмі шчыры і цёплы праект.
Digi-pack выданьне / 15 трэкаў / Агульны час 43:52. © Вайцюшкевіч Зьміцер. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-Orkiestra і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF, запісаны ў 2007 годзе. Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack.
Трэк-ліст
1. Будзільнік
2. Калыханка-лічылка
3. Давыд-Гарадоцкая калыханка
4. Ціха ноч ступае
5. Залюляю, як кахаю
6. Калыханка для дарослых
7. Сьпі, Наталька
8. Калыханка для душы
9. Кожны вечар
10. Сьпі, мая кветачка (музыка народная)
11. Шведзкая калыханка (музыка і верш Юі і Томаса Вісьляндэраў)
12. Калыханка для вулькану
13. Лічылка
14. Сьпі, мая кветачка (засьпявай сам)
15. Будзільнік (засьпявай сам)
Вершы:
Р. Барадулін : 1,4
Л. Дранько-Майсюк : 2,3,8
М. Анемпадыстаў : 6
У. Някляеў : 5
У. Швед : 7
А. Камоцкі : 9,10
А. Кавалеўскі : 12, 13
«Гэта падарунак усім дзеткам – у тым ліку і майму сыну Андрэю», – кажа Вайцюшкевіч. Гэта сапраўды падарунак – усе музыканты працавалі абсалютна бескарысьліва. Тры прыгожыя жанчыны падаравалі свае галасы адной з самых чароўных калыханак на гэтым альбоме – Ксенія Мінчанка, Тамара Лісіцкая і Ларыса Грыбалёва.