![]() |
14.99 р.
Вага: 100 г
Памеры: 125x140 мм
|
Зміцер Вайцюшкевіч, адзін з галоўных прадстаўнікоў сучаснай беларускай нацыянальнай песні, выдаў новы студыйны альбом, які так і называецца — "Наша песня". Дыскаграфія Змітра Вайцюшкевіча і яго WZ-orkiestra папоўнілася яшчэ адным цудоўным кампакт-дыскам з песнямі на вершы беларускіх (і ня толькі) паэтаў. Трэба слухаць!
ТРЭК-ЛІСТ
1. Мой край (музыка Яўген Ціхановіч, словы Адам Русак).
2. Я нарадзіўся тут (музыка і словы Лявон Вольскі).
3. Я люблю бярозку (музыка Юрый Семяняка, словы Адам Русак).
4. Красуня-вясна (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў).
5. Сцяг (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў).
6. Жыве Беларусь (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў).
7. Муры (словы Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski) на аснове музыкі Люіса Ляка).
8. Лісоўшчыкам (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Міхась Чарняўскі).
9. На дальняй старане (музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў).
10. Паланэз (музыка Міхал Клеафас Агінскі, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, апрацоўка для хору Галіна Казіміроўская).
11. Вераніка (музыка Ігар Лучанок, словы Максім Багдановіч).
12. Магутны Божа (музыка Мікола Равенскі, словы Наталля Арсеннева).
Зміцер Вайцюшкевіч & wz-orkiestra
Алег Івановіч, Аляксандр Шувалаў, Андрэй Лабчэўскі, Вячаслаў Сяргеенка, Андрэй Сапоненка, Віталь Ямуцееў (11), Канстанцін Гарачы (3, 7, 9, 11), Зміцер Ціхановіч (7), Сяргей Трухановіч (5), "Concordia Choir" (кіраўніца Галіна Казіміроўская, 10), заслужаны фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Неруш" (кіраўніца Валянціна Гладкая, 1), камерны аркестр і салісты (апрацоўка для аркестра Віталь Ямуцееў, 12).
Запіс: студыя "Куба", 2010 - 2015 / Запіс, звядзенне, мастэрынг: Эдуард Іваноў/ Прадзюсар: Зміцер Вайцюшкевіч.