Вайцюшкевіч Зьміцер. Тое, што трэба (сабранае і адабранае)

Вайцюшкевіч Зьміцер. Тое, што трэба (сабранае і адабранае)
14.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм



15 трэкаў / Агульны час гучаньня 52:55. © Зьміцер Вайцюшкевіч, (р) ОДО “Вестрекордс-плюс”, 2008.

Трэк-ліст

1. Раз ды разок
2. Яна
3. На завулку Гнойным
4. Добрым лю…
5. Ямін — яміна
6. Хрызантэмы
7. Не губляй мяне
8. Сьцяг
9. Калісьці і дзесьці
10. Сьвяты вечар
11. Чувіха
12. Сьвятлана
13. Мірныя людзі
14. Гумовы дом
15. Пад раньне

У альбом увайшлі песьні на вершы Ўладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Алеся Камоцкага і Міхала Анемпадыстава. Вайцюшкевіч упэўнівае: гэта не складанка лепшага, а альбом абсалютна новых песень, хоць і без канцэпцыі. Усе песьні збольшага выканаўца ўжо паказаў на сваіх канцэртах. Сярод іх — "Мірныя людзі" і "Сьцяг", перасьпяваньні "Не губляй мяне" (Жака Брэля) і "Яна" (Louise Attaque) і франкамоўны кавэр на "Резиновый дом" ад Neuro Dubel. Асобная размова пра песьню "Чок-чок" (“Раз ды разок”), колішні гіт з рэпэртуару Лікі Ялінскай. "Першапачаткова яна наогул для Мулявіна пісалася, — распавядае Вайцюшкевіч. — Але так атрымалася, што яе засьпявала Ліка — вялікая патрыётка, якая на канцэртах крычыць "Жыве Беларусь":). Аднак я лічу яе мужчынскай. Таму мы зрабілі яе на кантрасьце з гульлівымі духавымі і мэлядычным вакалам".

(паводле музычнага парталу Тузін Гітоў)

Фрагмэнт трэку "Раз ды разок" можна праслухаць ніжэй.

Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.



Раім таксама паглядзець:
WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Балады
8.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Балады

Альбом складаецца з дзевяці баладаў, аздобленых невялікімі інструмэнтальнымі творамі. Словы народныя, таму і тэматыка песьняў традыцыйная – расповеды пра жаночы лёс, пра казачных зьмеяў, пра жыцьцё "маладога казачка".

Караткевіч Уладзімір. Дзе мой край (паэтычна-музычны дыск)
6.49 р.

Караткевіч Уладзімір. Дзе мой край (паэтычна-музычны дыск, WZ-Orkiestra & Зьміцер Вайцюшкевіч)

Гэты дыск ёсць своеасаблівым прысвячэннем "рамантычнаму Рыцару чалавечнасці", падарункам яму да 80-годдзя ад сяброў і творцаў новага пакалення, хто і сёння чэрпае натхненне з твораў Уладзіміра Караткевіча.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравіны году
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Паравіны году

Дванаццаць песьняў на тэксты выбітнейшага сучаснага беларускага паэта-барда Алеся Камоцкага – пра каханьне, пра жыцьцё, пра надзею, пра спакусы, пра спакой. Кампазыцыі на дыску зьмяшчаюцца ў адмысловай храналёгіі: вясна, лета, восень, зіма – па некалькі на кожную пару году.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Liryka
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Liryka

Лірыка. Песьні на вершы Генадзя Бураўкіна. 14 трэкаў / Агульны час 54:01. Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack. © Зьміцер Вайцюшкевіч; © Генадзь Бураўкін; (р) ТДА “Вестрекордс-плюс”.