"Лісты з Зэльвы" Геніюш, "Тэорыя змовы" Ахроменкі і кнігазбор Мілаша па-беларуску

2011 год для міжнароднае літаратурнае супольнасьці прайшоў як "Год Чэслава Мілаша" – польскага літаратара, "нобэлеўскага ляўрэата зь ліцьвінскаю мэнтальнасьцю". На працягу ўсяго году адна за другою выходзілі кнігі Мілаша на розных мовах сьвету – у тым ліку, па-беларуску. Прапаноўваем вашай увазе падборку з 6-ці кніг слыннага аўтара, выдадзеных па-беларуску ў розны час ад 2000 і да 2012 году, у якіх сабрана ўсё найбольш значнае, што стварыў за сваё плённае творчае жыцьцё ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па літаратуры за 1980 год.

Данута Бічэль, Аляксей Карпюк, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў

Таксама пацешыў літаратурных гурманаў двума новымі дыхтоўна выдадзенымі тамамі выдавецкі праект "Гарадзенская бібліятэка", чарговы раз ушанаваўшы памяць Ларысы Геніюш і Васіля Быкава. Кніга "Гарадзенскі архіў" Васіля Быкава зьявіцца на Prastora.by трохі пазьней, і пра яе мы паведамім у адмысловай рассылцы, а вось кніга "Лісты з Зэльвы" Ларысы Геніюш ужо даступная на нашым сайце, і падрабязьней пра яе вы можаце прачытаць ніжэй.

 

Кнігазбор Чэслава Мілаша па-беларуску:

Мілаш Чэслаў. Скуты розумКніга Мілаш Чэслаў. Скуты розум

"Скуты розум" – філязофска-палітычнае эсэ, літаратурная парабала Чэслава Мілаша, што пабачыла сьвет пры ўдзеле парыскай "Культуры" ў 1953 г., падчас эміграцыі пісьменьніка ў Францыю.

 

 

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзеКніга Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе

Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" – першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове.

 

 

 

Мілаш Чэслаў. Даліна ІсыКніга Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы

Раман "Даліна Ісы" – адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911–2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, "вялікая вандроўка па краіне памяці", напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё.

 

 

Мілаш Чэслаў. Родная ЕўропаКніга Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа

"Родная Еўропа" Чэслава Мілаша (1911 – 2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, – яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з "нашых" ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.

 

 

Мілаш Чэслаў. ВыратаваннеКніга Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Кніга "Выратаванне" – найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911 – 2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, – ад публікацый 1930 - х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.

 

 

Мілаш Чэслаў. Зямля УльраКніга Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

У кнізе эсэістыкі "Зямля Ульра" (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш.

 

 

 

Іншыя кнігі, што зьявіліся на Prastora.by:

Геніюш Ларыса. Лісты з ЗэльвыКніга Геніюш Ларыса. Лісты з Зэльвы

У лістах Ларысы Геніюш знайшлі адлюстраванне самыя розныя падзеі – паўсядзённыя і эпахальныя. У іх споведзь паэткі, яе боль, яе гнеў, яе перажыванні, яе вялікая любоў да Беларусі. У зборнік увайшлі 420 лістоў, 366 зь якіх публікуюцца ўпершыню. Выданьне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі.

 

 

Ахроменка Уладзіслаў. Тэорыя змовыКніга Ахроменка Уладзіслаў. Тэорыя змовы

Калі твая зброя – кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты – гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў – без ваганняў бяры ў рукі кнігу.

 

 

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і БіланКніга Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Білан

"Малы і Білан" – працяг кнігі "Малы і Мядзведзік" шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру – Мядзведзіку.

 

 

Родина-Мать зовет!: Плакаты Великой Отечественной ВойныКніга Родина-Мать зовет!: Плакаты Великой Отечественной Войны

Настоящий каталог представляет уникальную часть коллекции Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны, в основе которой - около 500 подлинных плакатных листов (418 по наименованиям), выполненных в 1941-1945 годах, главным образом в Москве и Ленинграде в издательстве «Искусство».

 

 

Зноў зьявіліся на складзе:

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на ЛітвеКніга Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Кінараман-фарс пісьменніцкага дуэту – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.

 

 

Карона Вітаўта Вялікага. Сучасны беларускі дэтэктыўКніга Карона Вітаўта Вялікага. Сучасны беларускі дэтэктыў

У зборнік уключаныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія плённа працуюць у жанры крымінальнага апавядання, дэтэктыва і трылера. Апроч займальнай інтрыгі і дынамічнага сюжэту ў творах прысутнічаюць нацыянальны каларыт і містычныя матывы беларускага фальклору.

 

 

Сямашка Яўген. Армія Краёва на БеларусіКніга Сямашка Яўген. Армія Краёва на Беларусі

Дзейнасць Арміі Краёвай на Беларусі да гэтага часу фактычна "белая пляма" для нашага чытача. Пры напісанні кнігі аўтар выкарыстаў шматлікую літаратуру, выдадзеную на Захадзе, асабліва ў Польшчы, матэрыялы архіваў. Многія прыведзеныя ў кнізе дакументы друкуюцца ўпершыню.

 

 

Курапаты / KurapatyКніга Курапаты / Kurapaty

Зборнік зьяўляецца дакумэнтальным сьведчаньнем пра злачынствы бальшавіцкага рэжыму ва ўрочышчы Курапаты паблізу Менска.

 

 

 

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 2). Дзьве вежыКніга Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 2). Дзьве вежы

Другі том папулярнае трылёгіі клясыка сусьветнае літаратуры Джона Толкіна. Пераклад з ангельскае мовы Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай.

 

 

 

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 3). Вяртаньне караляКніга Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 3). Вяртаньне караля

Трэці том папулярнае трылёгіі клясыка сусьветнае літаратуры Джона Толкіна. Пераклад з ангельскае мовы Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай.

 

 

 

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-дахуКніга Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

 

 

А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!

Нагадваем, што цяпер сачыць за навінкамі на Prastora.by можна і праз адмысловую старонку на Facebook'у. Пашырайма беларускую Прастору разам!