Кагадзе Альгерд Бахарэвіч, які цяпер стала жыве ў Гамбургу, прэзэнтаваў у Менску свой апошні раман – "Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня" – які адразу ж зрабіўся бэстсэлерам у сталічных кнігарнях і наклад якога ўжо практычна разышоўся.
Досыць рэдкая зьява для сучаснае беларускае літаратуры, калі ўвесь тыраж новае кнігі фактычна распрадаецца за 2-3 тыдні: ці то асоба аўтара, чые кнігі актыўна пачалі перакладаць і друкаваць за мяжою, ці то бурлівыя абмеркаваньні, якія ягоная творчасьць выклікае на Радзіме, ці то яшчэ нешта іншае, але ж факт застаецца фактам – "Шабаны" Альгерда Бахарэвіча могуць стаць самаю прадаванаю кнігаю ў 2012 годзе.
Яшчэ адно творчае прысьвячэньне менскаму прамысловаму раёну Шабаны, на гэты раз музычнае, знаходзім у аднайменным трэку на апошнім кампакце гурту "Pomidor/Off" "Патас / Попс / Прапаганда". Гэты альбом, выдадзены пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку, стаўся прыкметнаю зьяваю ў айчынным року. У выніку гурт Аляксандра Памідорава атрымаў галоўную Рок-карону за 2011 год, разам з малою каронаю за найлепшую песьню – "Дым".
Кніга Бахарэвіч Альгерд. Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня
Шабаны. Адно з сакральных месцаў сёньняшняга Менску. Канцавая станцыя мітычных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама, Шабаны як пастка. Іхняя тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхняя геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхняя гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд.
CD Pomidor/Off. Патас / Попс / Прапаганда
Песьню "Шабаны" на старонцы апісаньня ў якасьці выключэньня можна праслухаць цалкам і ў добрай якасьці :) Так проста і сумленна ў Памідорава атрымліваецца з той прычыны, што ён ня ставіць задачы камусьці спадабацца. Ён расказвае пра тое, што думае і перажывае, надаўшы гэтаму аповеду форму рок-песьні. Улічваючы вялікі музычны досьвед і немалы культурны багаж, паслухаць яго цікава і пазнавальна.
Кніга Брыль Антон Францішак. Не ўпаў жолуд
У кнізе – вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003 – 2011 гадох. Збольшага – непасрэдныя і ўскосныя эксперыменты ў міфапаэтыцы, самаробныя легенды, самаствораныя паданні і самаадчутыя повязі, спробы засяліць змрок вакол чалавечага жылля – згодна з уласным густам і дзеля агульнай карысці.
Кніга Іван Шамякін: вядомы і невядомы
У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна "Слаўся, Марыя!".
Кніга Максім Багдановіч: вядомы і невядомы
У зборнік уключаныя даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910 – 1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы XX стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыяў.
Кніга Янсан Тувэ. Камета над далінай мумітроляў
Гэтая казачная аповесць — другая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям,чароўным і забаўным істотам, прыдуманым і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).
Кніга Масла Алена. Першая прыгажуня
Казкі, якія склалі гэтую кнігу, распавядаюць аб прыгажунях з казачнага каралеўства, злых чараўніках і высакародных рыцарах, аб самотным Вадзяніку, пра пра кветку альясу, якая пераехала ў горад, а таксама гісторыю з'яўлення зорак на небасхіле і шмат чаго іншага.
Кніга Кожедуб Алесь. Русь и литва
Книга А.Кожедуба "Русь и Литва" отображает историю возникновения и существования Великого Княжества Литовского с XIII по XVII в. Среди событий - Куликовская и Грюнвальдская битвы, Городельская, Люблинская и Брестская унии. Среди персон - великие князья Миндовг, Гедимин, Ольгерд, Ягайло, Витовт, канцлер Лев Сапега, гетман Константин Острожский и др.
Кніга Лем Станіслаў. Непераможны
У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман "Непераможны" і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаныя складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяваў. Героі Станіслава Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас.
Кніга По Эдгар. Маска чырвонае смерці
У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку Перакладаў друкуецца ўпершыню.
Кніга Вольскі Лявон. Міларусь
У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў "Мроя", "N.R.M.", "Крамбамбуля", Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць "Пакуль сабачка жывы", якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы.
Кніга Смачна есці. Энциклопедия белорусской кухни
Издание посвящено культуре питания Беларуси, в которой отражается все многообразие национальной истории и традиций. Основное содержание книги составляют рецепты традиционных белорусских блюд, а также кулинарных изделий, которые можно приготовить из продуктов, популярных в современной Беларуси. Не сомневайтесь, ваши угощения всегда будут интересными, разнообразными, полезными, а главное - по-настоящему белорусскими.
Кніга Жыбуль Віктар. Стапеліі
У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля ("Прыкры крык", "Дыяфрагма") гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага.
Кніга Бурлак Вера. Дзеці і здані
Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п'ескі. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам.
CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада
Лявон Вольскі і кампанія прэзентуюць даўгачаканы альбом — віртуальнае падарожжа па розных еўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славакія, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія).
Шостая плытка ў дыскаграфіі этна-трыо Троіца, якая атрымала безьліч ухвальных рэцэнзіяў і станоўчых водгукаў, што вылілася ў 5 узнагародаў ад парталу experty.by і адну Рок-карону. Экспэрты бадай адзінадушна назвалі "Зімачку" найлепшым альбомам 2011 году.
Кніга Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня
Кніга Юрыя Качука змяшчае не толькі рэцэпты з падрабязным апісаннем гатавання страў, але і шматлікія фотаздымкі, зробленыя аўтарам падчас прыгатавання. Гэтую энцыклапедыю кухарства стварыў сапраўдны знаўца свае справы!
Кніга Станкевіч Юры. П'яўка
У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.
Кніга Календа Сяргей. Казкі: гісторыі (не) пра нас
Казкі Сяргея Календы блізкія да чароўных, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага сусвету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі, без якіх немагчыма чароўная казка. Галоўнае – героі ды адносіны паміж імі.
Кніга Сучаснае швэдзкае апавяданьне: проза
У першыню па-беларуску выходзіць зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня. Чатырнаццаць навэлаў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай швэдзкай прозы; пачуцьцё знаходжаньня ў рэчаіснасьці, неаддзельнай ад сну, і адчуваньня нерэальнасьці, дзе моўных сродкаў ужо не стае.
Кніга Ангельска-беларускі слоўнік: каля 30 000 словаў
Гэты слоўнік — першы ангельска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (каля 30 тысячаў слоўнікавых артыкулаў).
Кніга Касцюкевіч Павал. Зборная РБ па негалоўных відах спорту
Кніга-пераможца літаратурнае прэміі імя Ежы Гедройца.
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
DVD Зборнік мультфільмаў Беларусьфільма / Сборник мультфильмов Беларусьфильма
7 мультфільмаў вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм, 6 з якіх – па-беларуску і 1 – па-руску. Фармат PAL, DVD. Гук: DD 2.0. Сярод іншых на дыску мультфільмы аўтарства спадара Тумелі – "Беларускія прымаўкі" і "Выцінанка-выразанка", якія атрымалі не адну міжнародную ўзнагароду за арыгінальнае майстэрства.
А таксама іншыя тавары, якія вы зможаце знайсьці на Prastora.by!
Нагадваем, што цяпер сачыць за навінкамі на Prastora.by можна і праз адмысловую старонку на Facebook'у. Пашырайма беларускую Прастору разам!