Шаноўныя сябры!
Кампанія PRASTORA.BY шчыра віншуе вас і ўсіх вашых блізкіх з Новым, 2017 годам, у якім нам усім разам яшчэ належыць зрабіць столькі ўсяго цікавага!
Зычым вам быць сапраўднымі "пеўнямі" ў самым высокім разуменні гэтага слова — уставаць як мага раней ды будзіць да Добрых Справаў іншых!
Ну а мы, са свайго боку, абяцаем, што будзем і надалей прыкладаць свае сілы і таленты, каб самааддана працаваць на карысць Бацькаўшчыны!
І будзем намагацца — выключна негвалтоўнымі метадамі))) — рабіць дадзеныя нам Богам справы і Пашыраць Беларускую Прастору!
Шчыра дзякуем за магчымасць павіншаваць вас такім цудоўным відэаролікам нашаму сябру і сапраўднаму Майстру сваёй Справы — беларускаму аніматару Міхаілу Тумелю.
Да новых сустрэчаў у Новым годзе!
Зычліва,
Алесь Квіткевіч,
кіраўнік кампаніі PRASTORA.BY,
і ўвесь Дружны Калектыў Беларускай Прасторы.