Культуралёгія

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі
8.99 р.

Белы Алесь. Хроніка Белай Русі

"Хроніка Белай Русі" — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі 2000 году, прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніцаў прасочваецца эвалюцыя "Белай Русі" ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы.

Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M.
11.99 р.

Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M.

Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці, нават, забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару Дзятліковічу аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму – добрага вам падарожжа!

Зайка Алесь. Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вя
16.99 р.

Зайка Алесь. Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны

Гэтая кніга — першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў аднаго з куткоў Беларусі — радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Запісы фальклорнага матэрыялу зроблены даследнікам у 1969-2014 гадах.

Кніга магістрата места Полацка 1727 г.
12.99 р.

Кніга магістрата места Полацка 1727 г.

Магістрацкая кніга 1727 году выбрана не выпадкова. Большасць магістрацкіх кніг Полацка XVIII ст. складаецца пераважна з актыкацый дакументаў шляхты і слаба асвятляе ўнутранае жыццё места. На гэтым фоне кніга 1727 г. выгадна вылучаецца багаццем зместу і разнапланавасцю дакументаў. Яна ўтрымлівае значную колькасць актаў па арганізацыі месцкіх уладаў і рамесніцкіх цэхаў, пратаколаў суда полацкага магістрата і інш. Акрамя таго, актавая кніга 1727 г. на фоне папярэдніх вызначаецца куды больш узорным афармленнем.

Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі
59.99 р.

Ластоўскі Вацлаў. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі

Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі, створаная Вацлавам Ластоўскім, дасюль застаецца надзвычай запатрабаванай і ніколькі не страціла сваёй актуальнасці і каштоўнасці як навуковае і прэзентанцыйнае выданне, якое больш за 85 год чакала свайго перавыдання…

Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915
12.99 р.

Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915 – 1918)

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages
26.99 р.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages

Выданне на беларускай, рускай і ангельскай мовах прысвечанае 1150 – годдзю Полацка!

Полацк — першы гістарычны горад Беларусі, першая сталіца пер-шай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай краіны. Яго гісторыя, пом-нікі, памятныя мясціны, скарбы зямныя і духоўныя — залатая спадчына беларускай і еўрапейскай культуры, падмурак мінулага і будучыні народа і краіны.

Рада Увэ. Галасы Панямоння : гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару
3.99 р.

Рада Увэ. Галасы Панямоння : гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару

Кніга нямецкага публіцыста і гісторыка культуры Увэ Рады запрашае ў захапляльнае падарожжа ўздоўж адной еўрапейскай ракі – ад старажытнасці да нашых дзён. Нёман, Немэн, Нямунас, Мэмэль, Неман... Рака, якую перацінаюць межы, якая сама нярэдка была мяжой.

Уладыкоўская Любоў. Духоўныя ідэалы ў сучаснай культуры Беларусі і каштоўнасці г
1.83 р.

Уладыкоўская Любоў. Духоўныя ідэалы ў сучаснай культуры Беларусі і каштоўнасці глабалізму

Кніга прысвечана праблеме духоўных асноў быцця і іх выяўленню ў беларускай культуры з улікам сацыякультурных трансфармацый сучаснасці. Раскрываецца праблема шматстайнага ўплыву глабалізацыйных тэндэнцый на характар развіцця нацыянальнай культуры. Кніга адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, усім тым, хто цікавіцца фундаментальнымі пытаннямі сацыяльнага жыцця і беларускай нацыянальнай культурай.

Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер! / Vladimir Tsesler. Your Tsesler!
22.99 р.

Цэсьлер Уладзімер. Ё Цэсьлер!

Шыкоўны альбом Уладзімера Цэсьлера, чыё імя ўжо даўно сталася брэндам у сучасным беларускім і сусьветным мастацтве. Мастак і дызайнэр, ён вядомы шырынёю жыцьцёвых інтарэсаў і шматграннасьцю творчае дзейнасьці.

Адзінец Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў
2.99 р.

Адзінец Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў

Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўленьня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.

Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь
7.99 р.

Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Бабкова Вольга. ...І цуды, і страхі
3.49 р.

Бабкова Вольга. ...І цуды, і страхі

Пад адной вокладкай сабраныя гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай, друкаваныя ў розныя часы ў газеце "Наша Ніва". Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага Часу, адно спрабуе адчуць колеры і смакі самога тагачаснага жыцця. Праца са старажытнымі дакументамі дала магчымасць адгукнуцца ўласным голасам на "экзістэнцыяльнае рэха", якое паўстае паміж часам цяперашнім і часам мінулым. Паміж аўтарам і гістарычным персанажам.

Васіль Быкаў: вядомы і невядомы
7.99 р.

Васіль Быкаў: вядомы і невядомы

У дадзеным зборніку выяўляюцца генетычныя карані прозы Васіля Быкава, яго няпросты жыццёвы лёс. Кніга разлічана на спецыялістаў і шырокае кола аматараў творчасці Васіля Быкава.

Дудзюк Зінаіда. Кола Сварога
9.99 р.

Дудзюк Зінаіда. Кола Сварога

Кніга складаецца з рамана-рэканструкцыі славянскай міфалогіі "Кола Сварога", аповесці "Славянскія князі" і эсэ "Вандроўкі ў вырай".

Жыцця адвечны лад. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 2.
3.51 р.

Жыцця адвечны лад. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 2

У кнігу ўвайшлі "Народны каляндар", а таксама прыкметы і павер'і, звязаныя з адвечным жыццёвым колам – ад нараджэння чалавека да завяршэння яго зямнога шляху.

Замовы
4.46 р.

Замовы

У кнізе змешчаны замовы, сабраныя студэнтамі БДПУ падчас палявой практыкі на мяжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў. Адрасуецца студэнтам, педагогам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца вусна-паэтычнай спадчынай беларускага народа.

Зямная дарога ў вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 3.
3.97 р.

Зямная дарога ў вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кніга 3

Як убачыць праўдзівы сон? Як адвесці злыя чары? Як варажыць на Каляды і на Купалле? На ўсе гэтыя пытанні дае адказ народная фантазія. Кнігу склалі народныя прыкметы і павер'і, звязаныя з варажбой, чарадзействам і знахарствам. 3 вялікай цікавасцю чытаюцца таксама беларуская міфалогія і соннік.

Кавалёў Сяргей. Пачвара ў рэліктавым лесе
8.99 р.

Кавалёў Сяргей. Пачвара ў рэліктавым лесе

„Пачвара ў рэліктавым лесе“ — чарговая кніга Кавалёва-крытыка пра сучасную літаратуру. У зборнік увайшлі новыя тэксты, выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, а таксама артыкулы пра тэатр.

Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу
2.50 р.

Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Манаграфія з'яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст.

Катлярчук Андрэй. У ценю Польшчы і Расеі
14.99 р.

Катлярчук Андрэй. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.

Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. 20 кастрычніка 1655 г. у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы.

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2
8.99 р.

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2

У кнізе разглядаюцца нерухомыя святы беларускага народнага календара: Саракі, Камаедзіца, Благавешчанне, Юр'е, Мікола, а таксама ўпершыню ў гісторыі фалькларыстычнай навукі падаецца штодзённая храналогія абрадавай практыкі нашага народа.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча
9.99 р.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча

Выйшла з друку новая кніга вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча. У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працывядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.

Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры.
18.99 р.

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры

Разглядаюцца асноўныя абрады, звычаі беларускага народа, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня. Вялікая ўвага ўдзелена космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы, парогу. Раскрываецца характар складаных стасункаў чалавека і наваколля.

Ліс Арсень. Gloria victis!
4.68 р.

Ліс Арсень. Gloria victis!

У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі.

Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі
3.99 р.

Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі

У зборніку сабраны матэрыялы, асаблівую цікавасьць сярод якіх выклікаюць падборкі дакумэнтаў, якія асьвятляюць дзейнасьць пастара Л. Дзекуць-Малея ў асяродках беларускага нацыянальнага руху і адлюстроўваюць дакумэнтальную гісторыю перакладу і выданьня ў 1931 г. Новага Запавету і Псальмаў на сучаснай беларускай мове.

Лянкевіч Андрэй. Паганства / Liankevich Andrei. Pagan
12.90 р.

Лянкевіч Андрэй. Паганства / Liankevich Andrei. Pagan

Фотаальбом на беларускай і англійскай мовах. У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр'я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы, а таксама прадстаўленая цэлая калекцыя свяшчэнных раслінаў, жывёл і аб'ектаў.

Мірановіч Яўген. Беларусы ў Польшчы (1918 – 1949)
12.99 р.

Мірановіч Яўген. Беларусы ў Польшчы (1918 – 1949)

Кніга беластоцкага гісторыка Яўгена Мірановіча "Беларусы ў Польшчы. 1918-1949 гг." - гэта дапрацаваная, папраўленая вэрсія доктарскай дысэртацыі гісторыка, якая пабачыла сьвет у 1993 годзе ў прэстыжным варшаўскім выдавецтве Польскай Акадэміі навук.

Невядомая Беларусь
1.24 р.

Невядомая Беларусь

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы.

Ненадавец Аляксей. Выявы міфалагічнага выраю
6.49 р.

Ненадавец Аляксей. Выявы міфалагічнага выраю

У кнізе аналізуюцца часта сустракаемыя ў беларускай дэманалогіі персанажы: ведзьма, Баба-Яга, нячысцік (чорт). Падкрэсліваецца, што дэманалагічны рад нашай міфалогіі з’яўляецца адным з самых багатых у свеце. Прыводзяцца шматлікія прыклады, зафіксаваныя фалькларыстамі, этнографамі, міфолагамі падчас фальклорных экспедыцый, а таксама знойдзеныя ў розных зборніках вуснапаэтычнай творчасці.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS