Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраныя найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады ў 1920–1950-я гады.
У манаграфіі комплексна аналізуюцца аб'ектыўныя і суб'ектыўныя фактары, якія падчас Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-культурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытанне у фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага узаемадзеяння задавалі кірунак, перадвызначалі канкрэтныя формы яго развязання.
Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891—1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы.
У выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891 – 1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі.
Гэтая кніга становіць сабой другое, істотна перапрацаванае выданьне лінгвістычных прац вядомага беларускага філёляга-пурыста Яна Станкевіча (1891 – 1976) (першае выйшла ў 2002 г. і мела назву "Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах").
Спадчына П. Сяўрука – гэта погляд мясцовага дзеяча нацыянальнага руху, які дазваляе сучаснаму чытачу больш глыбока зразумець гістарычныя падзеі той складанай і гераічнай эпохі ў гісторыі беларускага народа.
Книга посвящена 100-летию костёла Св. Симона и Св. Елены, который является самым выдающимся памятником монументальной архитектуры начала XX века в Минске. Кроме того, приведён краткий очерк истории Римско-Католической и Греко-Католической церквей на территории старой и новой Беларуси.
Кніга складаецца з эсэ вядомага публіцыста Віталя Тараса на тэмы палітыкі і маралі.
"Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі.
Кніга "Культура як зносіны" – гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе.
У дадзеным выданьні пад адной вокладкай сабраныя практычна ўсе найбольш значныя працы вядомага беларускага гісторыка з Варшавы Юр’я Туронка, у тым ліку рэвалюцыйныя для свайго часу "Вацлаў Іваноўскі і ідэя адраджэньня Беларусі" і "Беларусь пад нямецкай акупацыяй".
Гэтая кніга пра асаблівы народ, які з'явіўся ў Эўропе больш як дзевяць стагоддзяў таму. Яны не прынялі аселага ладу жыцця. İх звычаі дагэтуль выклікаюць неразуменне. Яны вядомыя сваёй музычнасцю, лекарскім майстэрствам, варажбою, кавальствам і гандлем коньмі. Яны зазналі рабства, пераслед і генацыд. Але насуперак усім выпрабаванням выжылі, захаваўшы сваю адметную культуру.
У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, грамадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч, 1876 – 1916) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх рэвалюцыйная палымянасць, пафас барацьбы за народную справу, вера ў лепшую будучыню роднага краю.
Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму, нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы, існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў.
Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку.
Гэтая кніга – спроба адкрыць невядомыя, але адначасова важныя акалічнасці жыцця і творчасці пісьменніка, дзе упершыню выкарыстоўваецца эпісталярная спадчына а таксама архіўныя дакументы. Гэты том з'яўляецца лагічным працягам дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі, распачатага Сяргеем Шапранам у першай частцы.
Літаратурна-крытычны канструктар. — Менск: І. П. Логвінаў, 2005. — 144 с.
Звычайную, "народную" асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны (Юрась Барысевіч).
Кніга будзе цікавая чытачам прафесійным і амаль прафесійным, чытачам-“аптымістам” і чытачам-“скептыкам”, чытачам-“сузіральнікам” і чытачам-“саўдзельнікам” – словам, усім тым, хто жыве ў літаратуры і жывы Літаратурай.
Творы Паўла Шпілеўскага належаць да залатой скарбонкі беларускай этнаграфіі, фальклору і краязнаўства, таму яны будуць цікавыя не толькі навукоўцам, а і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю і вуснай народнай творчасці беларусаў.
Аўтар манаграфіі спадзяецца, што беларускі чытач у цэлым атрымае цікавую кнігу, якая дазволіць яму не толькі пашырыць свае гістарычныя веды пра пэўны акрэслены перыяд развіцця Беларусі і пэўную праблематыку, але і лепш зразумець пачатак новага самабытнага развіцця суседняга народа, з якім у мінулым беларусы мелі так шмат агульнага. Спецыялісты-гісторыкі, ў сваю чаргу, змогуць знайсці ў кнізе цікавыя матэрыялы для далейшага вядзення асэнсаваных дыскусій над пытаннямі нацыянальнай гісторыі.
Документально-историческая книга известного писателя и юриста, лауреата премии Белорусского Союза журналистов Славомира Антоновича написана на основе уникальных архивных документов КГБ, на которых до сих пор стоит гриф «совершенно секретно».
Аўтар спрабуе паказаць пэўную залежнасць зменаў у гістарычнай навуцы і адукацыі ад панавальнай ідэалогіі, акрэсліць спосабы навуковага гістарычнага мыслення, пазнаёміць з асноўнымі метадамі ацэнкі гістарычных фактаў на канкрэтных прыкладах, галоўным чынам з гісторыі Савецкага Саюзу.
Мадэлі сучаснай этыкі ад "А" да "Я" аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра "вечнае", пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце – пра дабро і зло?..
Кніга пазнаёміць чытача з вандроўкамі выдатнага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч, 1823 – 1862) па роднай Беларусі. Паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны – Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Койданава ды інш.