Беларускае Гістарычнае Таварыства (Беласток)

Латышонак Алег. Беласток – Полацак
6.99 р.

Латышонак Алег. Беласток – Полацак

У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі
12.99 р.

Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашага часу. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лёс народа склаўся менавіта так, а не інакшым. Для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй.

Джойс Джэймс. Уліс
1.60 р.

Джойс Джэймс. Уліс

Найвядомейшы раман ірляндзкага пісьменьніка, які пісаўся "плыньню сьвядомасьці" на працягу больш як сямі год, друкаваўся часткамі ў амэрыканскім часопісе "The Little Review" з 1918 па 1920 і быў выдадзены цалкам у Францыі 2 лютага 1922. На Бацькаўшчыне пісьменьніка раман пабачыў сьвет у 1939 годзе, упершыню па-беларуску ў перакладзе Яна Максімюка ў 1993 годзе.

Катлярчук Андрэй. У ценю Польшчы і Расеі
14.99 р.

Катлярчук Андрэй. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.

Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. 20 кастрычніка 1655 г. у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пач
11.99 р.

Латышонак Алег, Мірановіч Яўген. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.

Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус
12.49 р.

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус

У другой беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён.

Мірановіч Яўген. Беларусы ў Польшчы (1918 – 1949)
12.99 р.

Мірановіч Яўген. Беларусы ў Польшчы (1918 – 1949)

Кніга беластоцкага гісторыка Яўгена Мірановіча "Беларусы ў Польшчы. 1918-1949 гг." - гэта дапрацаваная, папраўленая вэрсія доктарскай дысэртацыі гісторыка, якая пабачыла сьвет у 1993 годзе ў прэстыжным варшаўскім выдавецтве Польскай Акадэміі навук.

Чыгрын Сяргей. З беластоцкай зямлі
1.83 р.

Чыгрын Сяргей. З беластоцкай зямлі

Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму, нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы, існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS