Кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя.
Дзясяты том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957 — 1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
Пятая паэтычная кніга Мікалая Віняцкага «Залатое пачуццяў руно» ўключае новыя творы, якія вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем самых разнастайных класічных форм і жанраў паэзіі. Апроч вершаў аўтар увёў у сваю паэзію цэлы шэраг экзатычных на фоне традыцыйных жанраў.
Паэтычны зборнік “Пад крылом лебядзіным…” з шэрагу тых кніг, якія пішуцца ўсё жыццё, калі добрым дарадцам аўтару становяцца мудрая развага, сталасць і вопыт. Шырокі выбар тэм, дакладнасць і вобразнасць слова, адметнасць мастацкага бачання суровай рэчаіснасці – усё гэта належыць па-сапраўднаму таленавітай і самабытнай паэзіі, што, несумненна, спадабаецца нават самым патрабавальным чытачам.
Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства.
Кніга прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння першага прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зробленая спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў.
Кніга "Рада БНР (1970-1982): Падзеі і дакументы" (23-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны") прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання "Рада БНР (1947-1970): Падзеі. Дакументы. Асобы" (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.
Кніга ўяўляе з сябе першую спробу рэпрэзентацыі матэрыялаў эміграцыйнай дзейнасці Рады БНР.
Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў.
Сярэдзіна XXI стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб'еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты...
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці «Час збіраць косці», «Прахожы», «I нікога, хто ўбачыць мой страх».
Культавы музыка Лявон Вольскі цешыць усіх нас яшчэ адною праяваю свайго шматграннага таленту — выступіўшы як мастак, аўтар 28 іранічных паштовак да самых розных сьвятаў!
У кнігу ўвайшлі кінасцэнарыі Р. Кобеца, якія ў Беларусі ніколі не друкаваліся, хоць і леглі ў аснову знакамітых фільмаў ("Двойчы народжаны", "Шукальнікі шчасця" і інш.), а таксама лісты з ссылкі, артыкулы, успаміны, ліставанне з роднымі, сябрамі, успаміны сучаснікаў.
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца (1936-2014) увайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы.
Шматлкія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці інтэлектуальнага жыцця беларускай інтэлегенцыі на Захадзе, але і паказаць штодзённасць беларускіх эмігрантаў.
У кнізе распавядаецца пра жыццёвыя шляхі творчых асобаў з роднай для аўтара Вілейшчыны. Краязнаўчыя эсэ прадстаўляюць партрэты нашых сучаснікаў і людзей з мінулага: пісьменнікаў, мастакоў, краязнаўцаў... Уздымы і падзенні, спраўджаныя і не да канца спадзяванні, якія на іх ускладаліся. Яны розныя, але ім усім пашчасціла нарадзіцца ці працаваць у краі верасоў.
У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”. Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі.
У новую кнігу прозы Паўла Місько ўвайшлі творы, якія былі напісаныя ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. і адлюстроўвалі псіхалогію чалавека на пераломе гісторыі. Рэальнае ў іх пераплятаецца з фантастычным, а фантастычнае – з антыутопіяй. Аповесці, дзеянне якіх адбываецца на абшарах ад чарнобыльскай вёскі да далёкіх планет, не пакінуць абыякавымі аматараў вострых адчуванняў, а таксама тых, хто знудзіўся па дабраякаснай прозе.
Кампанія "Будзьма беларусамі!" запусціла "Кола святаў" — новы пазітыўны набор паштовак пра беларускія традыцыйныя святы на англійскай і беларускай мовах.
Кніга, што патрапіла ў шорт-ліст прэміі "Дэбют" ў 2016 годзе! Першых пяць асобнікаў - з подпісамі аўтара!!!
Дэбютную кнігу Мікіты Найдзёнава складаюць вершы, напісаныя цягам апошніх трох гадоў. Гэта рамантычныя, іранічныя і танцавальныя гісторыі кахання, з якімі аўтару карціць у рэшце рэшт развітацца.
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
Раман пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца паралельна ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. «Усё знікае, але нічога не змяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова. У кнігу ўвайшлі таксама выбраныя эсэ аўтара.
У новай аповесці Барыса Пятровіча падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.
Новы зборнік Людмілы Рублеўскай - гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-"дакументы" пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную... I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.
Для паэта, які родам з-пад Івацэвічаў, гэта ўжо трэцяя кніга паэзіі . “Арахна”, а менавіта так называецца новы зборнік, змяшчае вершы, эсэ і паэму “Жбан, вада”.
Паэзія Сяржука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара.