Хрыстос забаронены. Перасьлед Эвангельскай царквы ў савецкі час

Хрыстос забаронены. Перасьлед Эвангельскай царквы ў савецкі час
1.40 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм



Дакумэнтальны фільм Аляксея Шэіна. У фармаце DVD. Працягласьць 52 хвіліны. Мовы: беларуская і руская.

ХРЫСТОС ЗАБАРОНЕНЫ

Эвангельская царква, як і іншыя хрысьціянскія канфэсіі ў БССР, перажывала надзвычай моцны ўціск, і, у пэўныя адрэзкі часу – татальныя рэпрэсіі з боку ўладаў. Аднак, нягледзячы на перашкоды, царква выстаяла, – шмат у чым дзякуючы беспрэцэдэнтнай трываласьці й мужнасьці дзясяткаў і сотняў хрысьціянскіх лідэраў, служыцеляў і простых членаў абшчынаў.

Беларускі рух негвалтоўнага супраціву ў савецкія часы быў дысыдэнцкім (а дысыдэнтамі называлі спачатку толькі хрысьціянаў) у дакладным сэнсе гэтага слова. Гэты рух ня толькі рэзка й катэгарычна адмаўляў камунізм, але, што цікава, ішоў далей, прапануючы сваю альтэрнатыву: у падмурку асабістага жыцьця чалавека і жыцьця ўсяго грамадзтва мусяць ляжаць маральныя стандарты, што вынікаюць зь Дзесяці Запаветаў, а таксама – правераныя часам хрысьціянскія каштоўнасьці.

У фільме:
- Сьведчаньні тых, хто перажыў савецкія канцлягеры і турмы
- Унікальная антыхрысьціянская кінахроніка часоў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- İнтэрвію з гісторыкамі і праваабаронцамі

ХРИСТОС ЗАПРЕЩЕННЫЙ

Евангельская церковь, как и другие христианские конфессии в БССР, переживала чрезвычайно сильное давление, и, в некоторые времена – тотальные репрессии со стороны властей. Однако, несмотря на препятствия, церковь выстояла, – во многом благодаря беспрецедентной стойкости и мужественности десятков и сотен христианских лидеров, служителей и простых членов общин.

Белорусское движение ненасильственного сопротивления в советские времена было диссидентским (а диссидентами называли вначале только христиан) в прямом смысле этого слова. Это движение не только резко и категорически отрицало коммунизм, но, что интересно, шло дальше, предлагая свою альтернативу: в основании личной жизни человека и жизни всего общества должны лежать моральные стандарты, вытекающие из Десяти Заповедей, а также – проверенные временем христианские ценности.

В фильме:
- Свидетельства тех, кто пережил советские концлагеря и тюрьмы
- Уникальная антихристианская кинохроника времен Белорусской Советской Социалистической Республики
- Интервью с историками и правозащитниками

Падрабязьней пра дакумэнтальны фільм "Хрыстос забаронены" тут.


Раім таксама паглядзець:
Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
8.19 р.

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету

Кананічныя ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1536 с.

Ноцунь Малгажата, Бжэзецкі Анджэй. Зрабаваны народ
1.29 р.

Ноцунь Малгажата, Бжэзецкі Анджэй. Зрабаваны народ

Кніга, выдадзеная першапачаткова польскаю моваю, зрабіла пэўны фурор: польскі чытач мог у адказах і разважаннях прадстаўнікоў беларускай эліты зразумець для сябе краіну-суседа, якая польскім грамадствам успрымаецца праз прызму стэрэатыпаў і ўяўленняў, часам беспадстаўных.

Станкевіч Адам. З Богам да Беларусі
8.69 р.

Станкевіч Адам. З Богам да Беларусі

У выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891 – 1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі.

Надсан Аляксандар. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус
0.67 р.

Надсан Аляксандар. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус

У кнізе апавядаецца пра жыцьцё Чэслава Сіповіча (1914—1981), першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ХХ стагодзьдзя. Праца напісаная на аснове асабістых успамінаў аўтара і багатых, дагэтуль невядомых, цікавых архіўных матэрыялаў.