![]() |
3.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
|
Крымінальны трылер, драма, 148 хвілінаў. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Pulp Fiction. Мова: беларуская DDS 2.0, ангельская DDS 2.0. (p) "Беларускі Гальфстрым".
"Крымінальнае чытво" – гэта зрэз крымінальнага жыцьця Лос-Анджэлеса. Ва ўсёй яго непасрэднасьці, жорсткасьці й сарказьме. Гэта востры гумар, складаныя псыхалягічныя сцэны, незвычайнае рэжысэрскае вырашэньне. "Крымінальнае чытво" – культавая стужка для цэлага пакаленьня людзей. Цяпер у перакладзе на беларускую.
"Крымінальнае чытво" (анг. Pulp Fiction, ЗША, 1994) – адзін з самых вядомых фільмаў рэжысэра Квэнціна Таранціна. Уладальнік прэміі "Оскар" за лепшы сцэнар, "Залатой пальмавай галінкі" Канскага кінафэстывалю 1994 году й яшчэ сарака кінэматаграфічных узнагародаў. Карціна таксама мела вялікі посьпех у публікі й лічыцца найважнейшаю вяхою ў гісторыі кінэматографа, якая дала адчувальны штуршок разьвіцьцю незалежнага амэрыканскага кіно.
Удзел у агучваньні бралі вядомыя беларускія акторы, музыкі, палітыкі, якія арганічна пераўвасобіліся ў пэрсанажы таранцінаўскага фільму й прымусілі іх гаварыць, сьмяяцца й лаяцца па-беларуску: Лявон Вольскі, Ганна Вольская, Аляксандар Памідораў, Піт Паўлаў, İгар Варашкевіч, Юрый Жыгамонт, Вольга Бабак, Ягор Маёрчык, Ян-Вінцэнт Паўлаў ды іншыя.
Падрабязьней пра дыск "Крымінальнае чытво" тут.