Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў

Малішэўскі, Спрынчан. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў
1.17 р.
Вага: 400 г
Памеры: 205x240 мм



Іл. Веранікі Шніп. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. — 102 с.: іл

ISBN 978-985-02-1166-8.

«Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» — з’яўляецца, па сутнасці, першым у краіне сістэматызаваным выданнем для дзяцей, у якім у паэтычна-казачным ключы распавядаецца пра шматлікія народныя музычныя інструменты: ад жалейкі да леры, ад цымбалаў да дуды з басэтляй... Прытым аўтары прыводзяць не толькі фактычныя дадзеныя, але і паэтызаваныя легенды пра ўзнікненне таго ці іншага інструмента. Каляровым дадаткам да звестак і паэтычных легенд Я. Малішэўскага і А. Спрынчан з’яўляюцца ілюстрацыі да «Энцыклапедыі...», якія таленавіта стварыла Вераніка Шніп.

ЗМЕСТ
АКАРЫНА
БАРАБАН
БАСЭТЛЯ, альбо БАСОЛЯ
БЕРАСЦЯНКА
БРАЗГОТКА
БУБЕН
ВАРГАН
ВУГОЛЬНІК
ВУСНАВЫ ГАРМОНІК, альбо ВУСЛІ, ГУБНЫ ГАРМОНІК
ГАРМОНІК
ГУСЛІ
ДУДА
ДУДКА
ЖАЛЕЙКА
ЗВАНОК, альбо БОТАЛА, КЛЯПАЙЛА
КАПЫТЦА
КЛАРНЕТ, альбо КЛЯРНЕТ
КЛЯКОТКІ
КЛЯШЧОТКІ
ЛЕРА, альбо ЛІРА
МАНДАЛІНА
ПІШЧЫК
РАГУЛЬКА
РОГ
СВІСЦЁЛКА, альбо ПАСВІСЦЁЛ, СВІСТОК, СВІШЧЫК
СКРЫПКА
ТАЛЕРКІ
ТРАШЧОТКА
ТРУБА
ЦЫМБАЛКІ, альбо БРУСОЧКІ, СМАЛІНКІ
ЦЫМБАЛЫ
ШАРХУНЫ, альбо БОМЫ, ШАЛКАНЫ, ШУМКІ
Адказы на пытанні

 Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў


Звычайная гісторыя стварэння незвычайнай энцыклапедыі

Гэтая кніга створаная для тых, хто ведае алфавіт і хто ўпэўнены, што нічога звычайнага насамрэч не існуе. Мы не сумняемся, што яна створаная для цябе. А калі ты яшчэ любіш музыку, казкі і адну з найпрыгажэйшых моваў у свеце — беларускую, дык мы зусім не памылімся, калі скажам, што гэтая кніга будзе шчаслівая жыць у тваёй хаце.

Чаму варта ведаць алфавіт, запытаешся ты, наш сябра. Не толькі таму, што энцыклапедыі ствараюцца паводле алфавіту ад А да Я. А яшчэ і таму, што ты, любы дружа, не можаш не быць маленькім разумнікам. А значыць, заўважыш, што нашая незвычайная энцыклапедыя не ад А да Я, як усе энцыклапедыі, а ад А да Ш. Незвычайная яна, безумоўна ня гэтым. Так здарылася, што сярод беларускіх народных інструментаў няма інструмента на літару Я. Але ж затое шархуны звіняць так, што і апошняя літара пачуе.
Калі ты ведаеш алфавіт і ўмееш чытаць, дык можаш адразу брацца за кнігу. І неабавязкова гэта рабіць па парадку: у энцыклапедыі можна пачынаць з любога артыкула. Калі ж у цябе ёсць брацік ці сястрычка, якія не ўмеюць чытаць, пачытай ім яе. Магчыма, кніга ім так спадабаецца, што яны праз яе спасцігнуць гэтую неабходную навуку — навуку чытання.

Артыкул пра кожны інструмент складаецца з казачнай гісторыі (але ўсе звесткі пра інструменты цалкам праўдзівыя) і верша. Напрыканцы кожнага артыкула ёсць інфармацыя для вундэркінда і пытанне для маленькага разумніка. А вось ці слушна ты адказаў, можна праверыць напрыканцы самой энцыклапедыі.

Як маленькі разумнік, ты, дарагі сябра, неаднойчы задаваўся пытаннем: якім чынам ствараюцца кнігі?

Мы, аўтары незвычайнай энцыклапедыі, апавядзем, як стваралася менавіта яна. У яе стварэнні няма нічога незвычайнага. І няма нічога звычайнага, бо ты ж ведаеш, што нічога звычайнага не існуе.

Калісьці ў адным выдавецтве, якое і цяпер называецца “Беларуская Энцыклапедыя”, працавала цётка Аксана. Яна была пісьменніцай і надта любіла слухаць беларускую музыку. Неўзабаве ў выдавецтва прыйшоў працаваць дзядзька Яраш, музыка, гісторык, калекцыянер беларускіх народных інструментаў. Ну вось скажы, маленькі разумнік, як ім было не пакахаць адно аднаго? Яны пабраліся шлюбам. Але на гэтым казка не скончылася. У іх нарадзілася дачушка Альжбэта, якая напачатку вымавіла слова “мама”, пасля — “тата”. А трэцім яе словам было “дуда”. І калі ты, наш сябра-разумнік, пачытаеш пра гэты інструмент, зразумееш, што ён заслугоўвае таго, каб усе беларусы з маленства ведалі яго. Вядома, лёгка Альжбэце, скажаш ты, — у яе тата і збірае беларускія народныя інструменты, і грае на іх. Так, ёй сапраўды лёгка! У яе нават казачная хросная ёсць — Алена Масла, якая піша сапраўдныя казкі і вельмі любіць усіх дзяцей. Вось яна і заўважыла, што няма ў маленькіх разумнікаў кнігі пра беларускія музычныя інструменты. А мы, цётка, Аксана і дзядзька Яраш, прыдумалі стварыць “Незвычайную энцыклапедыю беларускіх народных інструментаў”. Нам было гэта ня цяжка, бо ўсё, пра што мы пісалі, мы любім.

Аўтары Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан.

 

Яраш Малішэўскі — калекцыянер старажытных беларускіх інструментаў, гісторык і фолк-выканаўца, вядомы слухачам па ўдзелу ў гуртах «Pete Paff» і «P.L.A.N.». Муза Яраша — жонка і, па сумяшчальніцтву, суаўтар «Незвычайнай энцыклапедыі...»

Аксана Спрынчан — знаная паэтка і аўтар шматлікіх зборнікаў, якія прынеслі ёй вядомасць у айчыннай літаратуры.


Раім таксама паглядзець:
Мазго Ўладзімір. Прыгоды Марахода
1.89 р.

Мазго Уладзімір. Прыгоды Марахода

Вы не ведаеце, чаму сарокі носяць навіны на хвасце?.. А чаму кошкі не любяць хітрых мышак?.. А навошта афрыканскі папугай заляцеў у беларускі гай?.. Вы не сустракалі ката марахода, не чулі пра яго дзівосныя прыгоды?.. Ну тады гэтая кніга менавіта для вас. Юныя чытачы знойдуць тут прыгодніцкія казкі, вясёлыя вершы, дасціпныя загадкі, скорагаворкі, пацешкі. Кніга будзе вельмі карыснай вучням, бацькам і настаўнікам.

Ехаў казачнік Бай
6.49 р.

Ехаў казачнік Бай

Беларускія народныя казкі і калыханкі. 24 трэкі / Агульны час 01:02:29. (p) ЗАТ “Сотвар” і ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы".

Стельмашонок Сергей. Как сберечь хорошую погоду
0.60 р.

Стельмашонок Сергей. Как сберечь хорошую погоду

"Кошачьи" сказки для детей 3-5 лет, где главный герой - котенок Коська - познает мир, делая маленькие кошачьи открытия, КОТорые многому учат людей. Эти детские сказки написаны и проиллюстрированы Сергеем Стельмашонком.