Кніга адлюстроўвае асноўны погляд на сучасную палітычную філасофію ў фокусе спрэчак філосафаў у англасаксонскім грамадстве. Зборнік складаецца з трох частак. Першая прэзэнтуе ліберальную тэорыю, якой яна была да публікацыі вялікага твора Джона Роўлза “Тэорыя справядлівасці”. Другая ўлучае ў сябе творы на эгалітарызме і лібертарыяскім лібералізме ад Роўлза да Дўоркіна і Экермана. І нарэшце, частка трэцяя змяшчае тэксты перфекцыянізму, фемінізму і камунітарысцкай крытыкі лібэралізму.
Пер. анг. І. Ганецкай; пад рэд. А. Ліса. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 380 с. Цв. вокл.
Кніга адлюстроўвае агульную для гуманітарных навук апошніх дзесяцігоддзяў тэндэнцыю – павышаную цікавасць да народнай (традыцыйнай) культуры. Пры гэтым упершыню навуковым абагульненнем ахоплены культурны арэал усёй Эўропы ад Ірляндыі да Ўрала.
Кніга прысвечаная славутаму рэфарматару эпохі Асветніцтва. Паказаны драматычны жыццёвы шлях Антона Тызенгаўза (1733—1785), яго энергічная дзейнасць, якая закранула шмат якія галіны эканомікі і грамадскага жыцця і нават сёння здзіўляе нас сваёй маштабнасцю.
Кніга прысвечаная жыццю і творчасці выдатнага опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага (1900—1981). Ягоны лірычны тэнар гучаў у тэатрах Харбіна і Мілана, Познані і Прагі. Крытыкі ставілі яго поруч з славутымі мэтрамі сусветнага опернага мастацтва. Здабыў ён славу і як выканаўца народных песняў, праз якія раскрываў асаблівасці беларускай нацыянальнай душы.
Аўтар спрабуе паказаць пэўную залежнасць зменаў у гістарычнай навуцы і адукацыі ад панавальнай ідэалогіі, акрэсліць спосабы навуковага гістарычнага мыслення, пазнаёміць з асноўнымі метадамі ацэнкі гістарычных фактаў на канкрэтных прыкладах, галоўным чынам з гісторыі Савецкага Саюзу.
Добра пачуесься ты, маленькі сябра, у зваблівым, загадкавым і адначасова такім блізкім сьвеце жывёлаў — зьвяроў, птушак, рыбаў, кузурак ды іншых жывых істотаў, якія спакон вякоў жывуць "побач з намі на Зямлі".
Манаграфія прысвечана апісанню моўных сродкаў выражэння эмоцый — неабыякавага стаўлення чалавека да рэчаіснасці. Паказваюцца асаблівасці выкарыстання эматыўнай лексікі ў маўленні.
Гэты альбом — унікальная культурная з’ява. Тут упершыню на чатырохстах старых паштоўках адлюстраваныя жыццё і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва. У аснове кнігі — найбагацейшы збор паштовак вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.
Для шырокага кола чытачоў.
Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту.